Начны палёт [Антуан де Сент-Экзюпери] (fb2) читать постранично, страница - 3
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (16) »
IV
…Рыўер баяўся пэўных прыхільнікаў авіяцыі. Яны не разумелі глыбіннага сэнсу цяжкага жыцця лётчыкаў, іх захапленні скажалі самую сутнасць прыгоды і прыніжалі людзей. Але ў Пэльрэне была годная веліч чалавека, які проста лепей, чым іншыя, ведае, чаго варты наш свет, калі зірнуць на яго з пэўнага пункту погляду, — веліч чалавека, які грубавата адпрэчвае пошлыя праявы адабрэння. Рыўер па-свойму, павіншаваў яго: — Як вам удалося?.. І яму спадабалася, што Пэльрэн загаварыў пра сваё рамяство проста, загаварыў пра палёт, як каваль пра сваю накавальню. Пэльрэн, ледзь не просячы прабачэння, пачаў тлумачыць: «Шлях назад аказаўся адрэзаны. У мяне не было выбару». Да таго ж ён нічога не бачыў: снег сляпіў вочы. Але выратавалі шалёныя плыні паветра — яны ўскінулі самалёт на вышыню сямі тысяч метраў. «Увесь час, пакуль я перавальваў цераз горы, я змушаны быў ляцець упоравень з вяршынямі». Ён сказаў таксама, што варта б перамясціць паветразаборнік гіраскопа, бо яго забівае снегам: «Разумееце, наледзь закупорвае яго». Потым новыя паветраныя токі закруцілі Пэльрэна, збілі вышыню да трох тысяч метраў — і як ён толькі не натыкнуўся на скалы!.. Раптам выявілася, што ён ляціць ужо над раўнінай. «Гляджу, а вакол самалёта — чыстае неба!» І Пэльрэн прызнаўся, што ў той момант у яго было такое ўражанне, быццам ён вырваўся з пячоры… — У Медсоне — таксама бура? — Не. Калі я сеў, неба было зусім чыстае і ніякага ветру. Але бура ішла за мной па пятах. Ён апісаў яе, гэту буру, таму што, сказаў ён, «як-ніяк», усё гэта было даволі дзіўна. «Вяршыня буры гублялася дзесьці высока, сярод снегавых хмар, аснова ж кацілася па даліне, як чорная лава. Яна паглынала горад за горадам. Зроду не бачыў нічога такога…» І Пэльрэн змоўк, запалонены нейкім успамінам. Рыўер павярнуўся да інспектара. — Гэта цыклон з Ціхага акіяна: нас папярэдзілі занадта позна Зрэшты, такія цыклоны ніколі не перавальваюць цераз Анды. Хто мог прадбачыць, што гэты раз цыклон прарвецца на ўсход. Інспектар, які нічога не кеміў у такіх рэчах, згадзіўся з Рыўерам. Быццам збіраючыся нешта сказаць, інспектар павярнуўся да Пэльрэна; пад скурай у інспектара захадзіў кадык. Але ён прамаўчаў і, нібы перадумаўшы, зноў з меланхалічнай годнасцю стаў глядзець перад сабой. Сваю меланхолію інспектар вазіў з сабой, як багаж. Ён прыехаў у Аргенціну напярэдадні, выкліканы Рыўерам для выканання даволі неакрэсленых абавязкаў, і не ведаў, куды падзець свае вялікія рукі і сваю інспектарскую паважнасць. Ён не меў права ні на захапленне, ні на фантазію, ні на дасціпнасць, на яго пасадзе яго павінна было прыводзіць у захапленне толькі адно: пунктуальнасць. Ён не меў права ўзяць чарку ў сяброўскай кампаніі, не меў права звярнуцца на «ты» да саслужыўца ці дазволіць сабе жарт, — хіба што здарыцца немагчымае, і лёс пашле яму ў якім-небудзь аэрапорце сустрэчу з іншым інспектарам. «Цяжка быць суддзёй», — думаў ён. Па праўдзе кажучы, суду ён не вяршыў — ён толькі пахітваў галавой. Сутыкнуўшыся з нечым, чаго ён не разумеў (а не разумеў ён анічога), ён павольна пахітваў галавой. Гэта прыводзіла ў
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
- . . .
- последняя (16) »
Последние комментарии
1 день 1 час назад
1 день 3 часов назад
1 день 18 часов назад
1 день 18 часов назад
1 день 23 часов назад
2 дней 3 часов назад