Трывожнае шчасце [Іван Пятровіч Шамякін] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вельмі паэтычны, пачуцдёвы, вызначаецца лірычнай афарбаванасцю стылю. Аўтар паказвае прыгажосць i непаўторнасць першага кахання, раскрывав непасрэднасць i наіўнасць сваіх маладых герояў, тонка перадае ix душэўныя перажыванні i згрызоты. Пятра i Сашу збліжае, родніць шчырае, адданае, узаемнае пачуццё, яны, здаецца, створаны адно для аднаго, не могуць існаваць паасобку, неяк аўтаномна. Адносіны герояў пазбаўлены халоднай рацыяналістычнасці i разліку, «ад гарачага сэрца» кожнага з ix залежадь лінія паводзін i выбар у той ці іншай сітуацыі.

Пятро Шапятовіч — летуценная натура, рамантык i ідэаліст — «як i шмат хто з яго равеснікаў, прагнуў гераічнага подзвігу i лічыў, што героем можна стаць толькі на вайне», i ў гэтым плане ён успрымаецца тыповым прадстаўніком даваеннага пакалення савецкай моладзі. Паступова герой I. Шамякіна сталее, на змену яго ружовым уяўленням i нявопытнасді прыходзідь больш сур'ёзны i ўдумлівы погляд на жыццё. У мінулым застаюцца гарачлівыя ўчынкі, дробязныя непаразуменні i крыўды. Саша i Пятро пачынаюць глыбей адчуваць адно аднаго. Каханне, якое прыносіла сустрэчы i расстанні, падводзіць маладых герояў да таго, каб прыняць важнае i адказнае рашэнне. «Каб выйсці замуж, трэба кахаць чалавека» — так Саша вызначыла для сябе вельмі важную ісціну. Выходзячы замуж, яна робіць свой выбар сэрцам, ёй хочацца быць каханай, шчаслівай, жадаецда падараваць шчасце блізкаму i дарагому чалавеку, якім Пятро стаў для яе. Пра чалавечую сутнасць i духоўны патэнцыял гэтай маладой жанчыны красамоўна сведчыць гісторыя, звязаная з хваробай Пятра. Саша безаглядна кідаецца ратавадь каханага, яе перапаўняе глыбокая трывога сэрца, у той момант ёй рухаюць самыя глыбокія i вялікія пачуцці: дабрыня, пяшчота, чуласць. У вобразах Пятра i Сашы пісьменнік апаэтызаваў лепшыя чалавечыя якасці сваіх равеснікаў, якія з вялікім запасам духоўнай трываласці выходзілі на прасцяг жыцця.

Прывіднай была надзея на агульнае i сямейнае шчасце, замест радасці, працы, цвіцення кахання i маладосці прыйшла пара суровых ваенных выпрабаванняў. Пра нягоды, «жыццё ў акупацыі» аўтар распавядае ў аповесці «Начныя зарніцы» (1957). 3 маленькім дзіцем на руках Саша дабіраецца ў родную вёску, каб тут перажыць ліхую навалу i дачакацца з вайны свайго Пятра. Драматычна складваецца лёс маладой маці, якой даводзіцца ісці праз небяспеку i пакуты. Янатрапляе ў складаную сітуацыю, калі партызаны даручаюць ёй выходжвадь параненага камісара, былога настаўніка Лялькевіча. Саша мусіць у мэтах канспірацыі выдаваць гэтага чалавека за мужа, i таму неверагодна ўскладняецца яе маральнае самаадчуванне, бо, маўляў, як яна ўсё пасля зможа растлумачыць Пятру. Ёсць яшчэ адна акалічнасць: настаўнік Лялькевіч сапраўды перад вайной рабіў Сашы Траянавай прапанову аб замустве. У «Начных зарніцах» пісьменнік стварыў досыць складаны псіхалагічны вобраз жанчыны — маці i партызанкі — мужнай i ахвярнай, сумленнай i глыбока чалавечнай.

У франтавыя падзеі чытача пагружае аповесць «Агонь i снег» (1958). Калі ў папярэднім творы пераважае аб'ектывізаваны паказ рэчаіснасці, то тут пісьменнік абраў суб'ектывізаваную форму аповеду — ад імя галоўнага героя Пятра Шапятовіча, які знаёмідь нас з дзённікавымі запісамі. Падзеі ў аповесці храналагічна ахопліваюць перыяд ад самага пачатку вайны да чэрвеня 1942 года, калі галоўны герой пасля ранения ачуньвае ў шпіталі. За гэты час Шалятовіч прайшоў суровую франтавую школу i навучыўся ваявадь, у экстрэмальных абставінах сустрэўся са смерцю, нават мог загінудь, перажыў страты i цяжкія, напружаныя моманты, у выніку — загартаваўся i пасталеў. Апрача гэтага, Пятро зведаў цану баявой дружбе, сапраўднаму сяброўству, чалавечнасці i сумленнасці, i найперш дзякуючы такім людзям, як Сеня Пясоцкі. У ваенных умовах агаляліся псіхалогія i ментальнасць антыгерояў — рознага роду «трутняў вайны». Шапятовіч на прыкладзе Сцяпана Кідалы пераканаўся, што такое кар'ерызм абмежаванага чалавека, подласць, нягодніцтва.

Сеня Пясоцкі, які ўдумліва аналізуе падзеі, абудзіў крытычную думку Пятра, дапамог яму глыбей, без ружовага глянцу ўбачыць i зразумець, што такое вайна. Вачыма галоўнага героя перададзена атмасфера ваенных будняў, наказана трагічнае аблічча часу. Ён не хавае асабіста перажытага, болю i пакут, прапускае праз сябе душэўны вопыт іншых людзей, успаміны, міжчалавечыя дачыненні, размовы, спрэчкі i інш. Аповесць «Агонь i снег» — праўдзівы i хвалюючы дакумент жыцця франтавіка, створаны з арыентацый на так званы жорсткі рэалізм у адлюстраванні вайны.

«Трывожным» было шчасце знаёмых нам ужо герояў i ў аповесці «Пошукі сустрэчы» (1959). «Сэрца маё! Каханве маё! Вядзі ж мяне правільна!» — такое жаданне поўніць Сашу, якая жыве надзеяй на сустрэчу з каханым. «I рантам Пятро стаў рэальнасцю. Ён ішоў да ix, як у родны дом». Вяртанне да сям'і становіцца для Шапятовіча складаным унутраным выпрабаваннем. Яму балючадумаць, што «чарсцвеюць сэрцы ў жывых… Руйнуюцца любоў i вернасць…» A ўсё гэта адбываецца