Фантамабіль прафесара Цылякоўскага [Янка Маўр] (fb2) читать постранично, страница - 34


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

хутчэй спаць, мы так натаміліся, — казала дзяўчынка. — Як мы будзем спаць?

— На аямлі, вядома, мух, здаецца, не відаць.

— Заслонімся ад сонца нашай машынай і паспім. Калі яны прачнуліся і захацелі пад'есці, то выявілася, што ў іх застаўся адзін бутэрброд.

— Якога маху мы далі! — шкадаваў Светазар. — Не думалася, што столькі часу прыйдзецца тут быць, што столькі знойдзецца тут арганізацыйнай работы. Чаго добрага, прыйдзецца і нам перайсці на палярныя кактусы.

— Шчога, — суцешыла дзяўчына, — для карысці нашых суседзяў можна і пагаладаць.

Вярнуліся ў Зялёную даліну раніцою. Усюды бялеў іней, замерзла Шянерка ля берагоў, бялеў ад лёду і бераг Камсамольскага мора. Ці захаваўся агонь у яхаў?

Пайпілі праверыць. У першай пячоры агонь ледзь тлеўся, а ўсе спалі. Раскатурхалі нядбайных гаспадароў, прымусілі іх раздзьмухваць агонь і пайшлі Ў другую пячору. Там агонь зусім пагас і раздзьмухва ць не было чаго. I тут накрычалі, а потым Святлана сказала:

— Навошта нам крычаць, ваяваць, хвалявацца, калі ў іх будзе сталы агонь і яны заўсёды будуць магчы запаліць касцёр!..

Гэтае мерка ванне было зусім слушнае. Цяпер заставалася толькі перамясціць жыхароў. Як прыступіць да гэтай справы? 3 чаго пачынаць? Як ім растлумачыць, чаго ад іх хочуць? Шапка-перадатчык можа перадаць ім толькі паасобныя простыя паняцці, а тут трэба расказаць пра вялікія і складаныя меркаванні.

Урэшце пастанавілі так: зрабіць з кактусаў дубцы і далікатненька гнаць імі паважаных жыхароў Зялёнай даліны туды, куды трэба для іх карысці.

— Магчыма, яны пакрыўдзяцца, — сказа ў Светазар, — але што ты зробіш, калі іначай нельга. Каб зрабіць гэтае перасяленне па-культурнаму, нам прыйшлося б сядзець тысячу гадоў, пакуль яхі навучыліся б гаварыць і разумець па-людску.

Так і зрабілі. Для пачатку ўзялі з першай пячоры двух маці з дзецьмі і ласкава пачалі іх падштурхоўваць да рэчкі, а потым да пячоры. Падышлі да ўвахода, спыніліся. А што далей рабіць? Пячора напоўнена газам, нават ля ўвахода стаяць нельга, а як увайсці ў сярэдзіну ды запаліць агонь?

— Мала таго, — дадаў Светазар, — а каб і ўвайшоў у якім-небудзь процівагазе ды запаліў агонь, то цябе разарваў бы выбух газу, які запоўніў усю пячору. Ну што ж, трэба шукаць другога спосабу. Ага! Зробім вось як: вы схавайцеся вось тут за скалой, а я запалю кактуса вы смаляк ды кіну у сярэдзіну.

Праз некалькі хвілін ён кінуў смаляк і схаваўся за скалой. Як загуло ў сярэдзіне, як шуга не полымя з пячоры…

Счакаўшы некаторы час, яны асцярожна ўвайшлі ў пячору. Пах газу яшчэ адчуваўся, але дыхаць можна, а ў кутку, як і раней, бесклапотна калыхалася полымя.

— Цяпер усё ў парадку! — весела сказа ў Светазар. — Займайце вашу кватэру, паважаныя грамадзяне!

Адна з «грамадзянак» увайшла ў пячору, як у сваю ўласную кватэру, а за ёй нясмела ўвайшла і другая.

— Пачатак зроблены, — сказаў Светазар, — пойдзем вербаваць яшчэ мацi з дзецьмі.

Яны «завербавалі» і перасялілі яшчэ чатыры маці, а тады паўстала пытанне: а ці не прыйдзе сюды Бао, ці не выганідь ён новых жыхароў? Значыцца, трэба арганізаваць ахову.

— Ох, колькі клопату! — казалі падарожнікі, выціраючы пот. — Як цяжка наладзіць жыццё на другой планеце.

Потым пайшлі яны паглядзець, дзе знайшоў прытулак Бао са сваей світай. Убачылі іх у канцы даліны, у шчыліне між дзвюх скал. Але там іх было толькі двое ці трое. Брат і сястра азірнуліся і ўбачылі, што на беразе рэчкі некалькі яхаў на чале з самім Бао збіраюць кактусы…

— Усё ў парадку! — сказаў Светазар. — Паразіты распачалі працоўнае жыццё. Мы можам спакойна ехаць дадому.

Яны вярнуліся да сваей машыны. Вакол іх, як заўсёды, сабраліся яхі. Светазар выступіў перад імі з развітальнай прамовай.

— Вось што, браточкі: мы пакідаем вас, едзем дадому. Жывіце тут шчасліва, развівайцеся, больш старанна вучыцеся хадзіць і гаварыць, карыстайцеся агнём — і, можа, праз некалькі тысяч гадоў вы станеце сапраўднымі людзьмі. Не падпускайце блізка да сябе Бао, цяпер вы ведаеце, як гнаць яго ў шыю. Нам хацелася б яшчэ многаму вас навучыць, ды на гэта патрэбна шмат гадоў. Мы не можам жыць з вамі столькі часу. Ды і клімат ваш нікуды не варты. Можа, праз некаторы час мы наведаем вас, каб паглядзець, якіх поспехаў вы дасягнулі…

Сястра штурханула яго пад бок і сказала:

— Го дзе ўжо! Чаго ты разышоўся? Не могуць жа яны зразумець усяго таго, што ты гаворыш.

Светазар павярнуўся да яе і сказаў:

— А табе шкада, ці што? Нават калі яны зразумеюць хоць два-тры словы, і тады прамова будзе карыснай. Не часта людзям з Зямлі даводзіцца выступать з прамовамі перад марсіянамі. Ну, бывайце, дарагія таварышы!

Праз хвіліну яны ўжо зноў ляцелі даганяць сонца. Аднак дадому вяртацца яшчэ не маглі: яны не абследавалі ўсяго Марса. Яны пабывалі толькі ў Паўночным паўшар'і, а потым наведалі частку экватарыяльнага пояса. Трэба было цяпер заглянуць у Паўднёвае паўшар'е, аб'ехаць увесь Марс па экватары. Яны павярнулі на Поўдзень.

— Гэта