Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)
Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.
Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.
Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое
подробнее ...
:)
Впрочем, глядя на то, что творят власть имущие, там слишком жесткая конкуренция бредологов...
От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на
подробнее ...
тряпках. Все кругом люди примитивные и недалёкие с быдлячами замашками по мнению автора и ГГ, хотя в зеркале можно увидеть ещё худшего типа, оправдывающего свои убийства. При этом идёт трёп, обливающих всех грязью, хотя сам ГГ по уши в говне и просто таким образом оправдывает своё ещё более гнусное поведение. ГГ уже не инвалид в тихушку тренируется и всё равно претворяет инвалидом, пресмыкается и делает подношение, что бы не выходить из стаба. Читать дальше просто противно.
толькі для таго, каб выканаць нашу камандзіроўку, — сказаў Светазар, — а цікавага там мы нічога не ўбачым. Калі ўлетку тут прырода горшая за нашу тундру, то чаго ж чакаць узімку!
I сапраўды, на Паўднёвым паўшар'і, дзе была цяпер зіма, карціна была такая, што і глядзець не хацелася. Тыя самыя голыя горы, бязмежныя пустыні, даліны і тундра, але ў гэты час зусім мёртвая.
— Хоць бы гурбы снегу былі, як належыць узімку, і то весялей было б глядзець. А тут толькі іней ці танюсенькі пласток снегу.
Вядома, нічога жывога ўбачыць тут нельга было, таксама як і ў Паўночным паўшар'і.
— Значыцца, тут яхі не жывуць? — спытала Святлана.
— Як бачыш, не жывуць, — адказаў Светазар. — Тым лепей, мы спакойна можам ляцець далей.
Да экватара яны вылецелі ля таго месца, дзе спыняліся мінулы раз, гэта значыць, каля другога мора.
— Пачакай, — сказала Святлана, — трэба ж і яму даць назву.
— Прапаную назваць яго Савецкім морам.
— Так і запішам, — згадзілася сястра. Падарожнікі паляцелі далей на захад. Мора мела, мусіць, тысячу кіламетраў у шырыню, а ў даўжыню значна болей. За ім пачалася знаёмая карціна — зялёныя даліны, ланцугі вялікіх і малых азёр, пустыні і горы.
Праз некаторы час падляцелі яшчэ да аднаго мора.
— Ого! — усклікнулі падарожнікі.— Гэта ўжо нават акіян!
Велічыня яго здавалася сапраўды акіянская, ды толькі надта многа было на ім нізкіх астравоў.
Стваралася ўраясанне, нібы ў часе разводдзя вада заліла вялікую нізіну. Паколькі акіян быў неглыбокі, а вялікіх вятроў на Марсе няма, то вада ў ім за ноч замерзла ўся: лёд растане толькі пад вечар, калі трэба будзе зноў замярзаць. Акіян гэты назвалі Маскоўскім, хоць Святлана пярэчыла, што ён не варты такой назвы: шырыня яго складала тысячи дзве кіламетраў. Далей яны ўбачылі мясцовасць, якая трохі нагадвала Зялёную даліну.
— Прыпынімся, — сказала Святлана, — можа, і тут жывуць яхі.
— Ой, не! — усклікнуў Светазар. — Нам па экватары трэба праляцець дваццаць дзве тысячы кіламетраў.
Нарэшце яны заўважылі мясцовасць, якая ім здалася ўжо знаёмай. Гэта было тое месца, дзе яны ўбачылі першых яхаў. Толькі цяпер дзеці прыляцелі сюды з процілеглага боку, на той бераг возера, дзе яны першы раз бачылі яха з вязанкамі кактуса на спіне.
— Вось тут прыйдзецца спыніцца, — сказаў Светазар. — Трэба праверыць, ці захавалі яхі агонь.
Машына спынілася ля знаёмага ўвахода. Яхі мігам акружылі яе, вясёлыя, радасныя, многія з іх смяяліся.
— Значыцца, справы добрыя, — сказаў Светазар. — Агонь, відаць, не згас.
Прыемна было бачыць гэтых ашчасліўленых істотаў, але вельмі не хацелася лезці да іх у бярлогу. Тым больш, што надта рупіла вяртацца дадому.
— Ну, добра! Жывіце шчасліва, — сказаў Светазар, не вылазячы з машыны.
I яны зноў зніклі з вачэй яхаў. Што думалі гэтыя бедныя стварэнні, як яны сябе адчувалі — ніхто не ведае.
Справаздача «камандзіраваных» унукаў свайму дзеду працягвалася некалькі дзён. Увесь расказ, усе падрабязнасщ Пётр Трафімавіч старанна запісаў у свой сшытак і быў вельмі задаволены.
— Я ведаў,— казаў ён, паціраючы рукі,— што прыблізна гэта к і павінна быць. Адкуль там цывілізацыя, вышэйшая за нашу, калі прырода такая неспрыяльная? Добра ўжо і тое, што там сякое-такое жыццё ёсць. Добра і тое, што развіццё жывых стварэнняў дасягнула такой ступені, як у гэтых яхаў. Навука даўно ўжо ўзяла пад су мнение каналы Скіяпарэлі, і мы цяпер бачым, што ніякіх каналаў на Марсе няма. Хутка прыйдзе час, калі ўся навука будзе вывучаць тое, што адкрылі вы. А пакуль… пакуль прыходзіцца маўчаць. Да таго часу, калі многія вучоныя змогуць сваімі вачыма ўбачыць тое, што бачылі вы. А цяпер рыхтуйцеся да найбольш важнага падарожжа. Падарожжа на такую планету, як наша Зямля. Я ўжо казаў вам, што сярод мільярдаў планет нашай Галактыкі такая планета абавязкова знойдзецца. Сілаю фантазіі можна яе знайсці і азнаёміцца з ёю.
Последние комментарии
1 час 30 минут назад
1 час 35 минут назад
6 часов 55 минут назад
1 день 18 часов назад
2 дней 2 часов назад
2 дней 17 часов назад