У капцюрох ГПУ [Францішак Аляхновіч] (fb2) читать постранично, страница - 65

Книга 255501 устарела и заменена на исправленную


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гадоў вастрогу ГПУ замянiла яму на 10 гадоў савецкага лягеру.

(обратно)

9

Гэтак называюць у вастрозе даношчыкаў.

(обратно)

10

У 1934 цi 1935 г. польская ўлада арыштавала Паўлюкевiча й яго судзiлi ў Вiльнi за шпiянаж. Справа адбывалася пры зачыненых дзьверах. Засудзiлi яго на 4 гады вастрогу. Тыя, каму ўдалося быць на судзе, казалi мне, што на працэсе выясьнiлася, што П. займаўся шпiянажам на карысьць Саветаў ужо даўно. Хто ведае! Можа, ужо як старшыня Беларускай Рады Паўлюкевiч быў на службе Саветаў? Хто ведае? Можа, i забойства паўпрэда было справай сваiх-жа савецкiх рук. Можа, каб лiквiдаваць Войкава, Саветы выкарысталi свайго чалавека, гэткiм чынам, адным стрэлам забiваючы двох зайцаў: i канфлiкт палiтычны ёсьць, i Войкава няма.

У Саветаў усё магчыма.

Чорт ведае! Паўлюкевiч ведае. Сталiн ведае! Я ня ведаю.

(обратно)

11

Дом предварительного заключения.

(обратно)

12

Пару год пасьля застрэлiўся перад арыштам, якi пагражаў яму.

(обратно)

13

Тагачасны старшыня Менскага ГПУ.

(обратно)

14

П-вiч дамогся свае мэты. Уцёк з высылкi. Трэба было камусьцi расшчапiць лоб — расшчапiў. Дабраўся да Вiльнi. Скончыў унiверсытэт. Думаў, што ўжо больш не спаткаецца з бальшавiкамi. Спаткаўся аднак У 1940 годзе. Праседзеў у вастрозе адзiнаццаць месяцаў. Вайна яго вызвалiла.

(обратно)

15

Пазьней — пад знакам «стаханаўшчыны».

(обратно)

16

…«Церкви переделаем на школы»… — Ленин.

(обратно)

17

Гэта было напiсана пасьля майго павароту з катаргi. Цяпер, у 1941 г., пабачыўшы бальшавiкоў у Вiльнi, я заўважыў з гэтага боку прогрэс. «Матерщину» даводзiлася чуць надта рэдка. Ф. А.

(обратно)

18

Абток Капры належыць да Iталii. Там Горкi меў сваю собскую вiлю. Ф. А.

(обратно)

19

У гэты час нас штодня бязь зьмены кармiлi прасянай (пшоннай) кашай.

(обратно)

20

Prentice Mulford «Pręci śmierci».

(обратно)

21

Нешта праз месяц пасьля звароту ў Польшчу, у канцы кастрычнiка, я даведаўся з газэтаў, што ксяндзы, зь якiмi я сядзеў разам у Бутырках i снаваў здагадкi аб нашым лёсе, былi вымененыя ў Лiтву i туды прыехалi. Значыць, не памылялiся тады ў сваiх здагадках.

(обратно)

22

Старшыня польскай рэпатрыяцыйнай камiсii, Кулiкоўскi.

(обратно)

23

Гэтыя ўспамiны напiсаныя ў 1934 г. Тады мне й праз галаву не праходзiла, што з бальшавiкамi давядзецца шчэ раз спаткацца.

(обратно)