Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця [Марына Аммон] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


МАРЫНА АММОН

ЗАМЕЖНАЯ ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

ГЕНЕЗІС і АСНОЎНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВіЦЦЯ

Фантастычная літаратура як разнавіднасць сусветнага прыгожага пісьменства ўзнікла ў канцы XIX - пачатку ХХ ст. Яе актыўнае развіццё абумоўлена імкненнем культуры да найбольш адэкватнага адлюстравання агульных заканамернасцей функцыянавання соцыуму, непарыўна звязанага з тэхнічным прагрэсам.

Для вербальнага мастацтва таго часу адным з асноўных фактараў існавання была арыентацыя на навуку як асноўны стымул руху гома сапіенс наперад. Кардынальныя змены ў жыцці грамадства, а таксама моцная патрэба ва ўвядзенні эмацыянальна-пачуццёвага складніку ў працэс спасціжэння эпохі прывялі да стварэння цэласнага і зразумелага звычайнаму чалавеку вобраза новага свету.

Адзначаная тэндэнцыя выявілася ў першай форме самастойнага бытавання цудоўнага: навуковай фантастыцы. Спецыфікай яе з’яўляецца балансаванне твора на мяжы двух кардынальна адрозных поглядаў - сцыентысцкага і гуманітарнага, - а таксама, па словах С. Лема, чатырох атрыбутаў мастацкага тэксту - “азнаямляльнага, павучальнага, забаўляльнага і, так бы мовіць, прароцкага” [1, с. 25].

Дадзеная акалічнасць у значнай ступені адбілася на творчасці Ж. Верна (“З Зямлі на Луну”, “20 000 лье пад вадой” і інш.) і Г. Уэлса (“Машына часу”, “Нябачны чалавек”, “Вайна светаў” і інш.), прычым, як слушна заўважае Я. Брандзіс, літаратурная практыка апошняга пісьменніка ёсць “канчатковая стадыя духоўнай эвалюцыі” [2, с. 97] яго французскага папярэдніка. Так, кнігі абодвух наратараў у той ці іншай ступені дэманструюць унікальныя здольнасці літаратуры не толькі трансляваць асноўныя дасягненні людской цывілізацыі, але і прадбачыць іх. Персанажы названых аўтараў нярэдка падарожнічаюць у будучыню, сутыкаюцца з незвычайнымі адкрыццямі, вынаходніцтвамі і невытлумачальнымі з трывіяльнага пункту гледжання падзеямі. Усё гэта, акрамя відавочнай займальнай функцыі, стварае неабходную адаптацыйную плат­форму для пераадолення так званага футурашоку, падрыхтоўваючы чытача да непазбежнасці хуткіх змен.

Менавіта таму галоўным героем падобных твораў і іх асноўнай метатэмай становіцца чалавецтва як цэласнасць, яго магчымыя метамарфозы з улікам шматлікіх тэхналагічных фактараў. Адсюль вылучаюцца цэлыя комплексы новых маральна-этычных адносін паміж індывідам і соцыумам, тэхнікай і натурай.

Даволі працяглы час навуковая фантастыка ўспрымалася даследчыкамі ў якасці сіноніма ўласна фантастычнай літаратуры. Тым не менш у пачатку мінулага стагоддзя быў прадстаўлены яшчэ адзін адметны мастацкі носьбіт катэгорыі цудоўнага - фэнтэзі. Дадзены жанр выступіў своеасаблівым вынікам разгортвання ўнутры грамадства эскапічнай праграмы, значна стымуляванай наступствамі некалькіх разбуральных войнаў і рэвалюцый. Сутнасць мастацкага ўцёку ад рэальнасці заключалася ў стварэнні альтэрнатыўнай рэальнасці з падрабязнай распрацоўкай пытанняў геаграфіі, гісторыі выдуманай краіны, шырокім выкарыстаннем міфалагічных і казачных матываў, адсутнасцю ўвагі пісьменнікаў да побытавых дэталей, а таксама пераадоленнем персанажамі законаў прыроды. Тэндэнцыя да мадэлявання па-свойму ідэальнага другаснага свету з мэтай стварэння ілюзіі выратавання гома сапіенс ад адзіноты і надання яго жыццю пэўнага гераічнага пачатку праявілася ў творчасці Д. Толкіна (“Уладар пярсцёнкаў”), Р. Говар­да (“Конан”), У Ле Гуін (“Чараўнік Земнамор’я”), К. Льюіса (“Хронікі Нарніі”) і інш.

Выразная змена атрыбутаў фантастыкі пачынаецца з сярэдзіны XX ст., што абумоўлена шэрагам сацыяльна-культурных фактараў. Менавіта ў гэты час адбываецца пераасэнсаванне каштоўнасцей еўрапейскай культуры Новага часу, фундаментам якой, па словах філосафа А. Фецісавай, выступілі такія істотныя паняцці, як “рамантызм, сімвалізм, закрытая форма, мэ­та, задума, іерархія, творчасць, жанр, глыбіня, метафізіка, ісціна, вызначанасць” [3, с. 118] і г. д. Эпоха ж постмадэрну прывяла да пераасэнсавання агульнапрынятай сістэмы каштоўнасцей, яе дэканструкцыі і дэцэнтралізацыі.

Навуковыя адкрыцці і дасягненні, выхад чалавека ў космас, яго пранікненне ў нетры макра-і мікрасветаў, перспектывы геннай інжынерыі, небяспека перанасельніцтва, тэндэнцыі да ўмацавання шматлікіх сродкаў маніпулявання асобай - усё гэта пашырыла далягляды літаратуры і прывяло да ўзнікнення так званай новай хвалі фантастыкі. Прадстаўнікоў адзначанай плыні можна ўмоўна падзяліць на тры асноўныя групы: гуманісты, кіберпанкі і эклектыкі.Да першай катэгорыі адносяцца аўтары сацыяльнай, філасофскай, псіхалагічнай фантастыкі (К. Чапэк з “Вайной з саламандрамі”, Д. Оруэл з “1984”, С. Лем з “Салярысам”, браты Стругацкія з “Горадам асуджаным”, А. Азімаў з “Падмуркам” і інш.). Напісаныя ў згаданым рэчышчы творы выступаюць своеасаблівым мастацкім даследаваннем феномена светлых і цёмных