Добры дзень, мая Шыпшына [Уладзімір Арлоў] (fb2) читать постранично, страница - 58


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

цяпер беспрытульна бадзяюся па незнаёмым чужым горадзе. Дома кінуўся ў вочы тэлефон, які не загаворыць яе голасам ні заўтра ні паслязаўтра. Каб змагчы нейкі тупы боль, я паставіў на прайгравальнік старую пласцінку.

Я слухаў, заплюшчыўшы вочы, так, як любіла, седзячы ў гэтым фатэлі, слухаць музыку яна. Я не ведаў, што са мною. Праўдзівей, адкрыццё ўжо нарадзілася недзе глыбока-глыбока, у самым пакрыёмым кутку душы, ды я не хацеў даваць яму веры, баючыся памыліцца. Але яму, майму адкрыццю, было цесна там, пад спудам, яно рвалася на волю, яго неслі стрымана-ўрачыстыя хвалі музыкі, яно падымалася, як прыліў, і запаўняла ўсяго мяне... I раптам яно зламала ўсе перашкоды, і я пранізліва і шчасна зразумеў: я кахаю.

Музыка скончылася. Сёння, падумаў я. Зварыць каву і пісаць, пісаць усю ноч. Я ўявіў, як кладуцца на белы аркуш першыя словы, і сэрца захліснула даўно забытая юначая радасць разам з трывогаю.

1

Так мінаецца зямная слава (лац.).

(обратно)

2

Індульгенцыя.

(обратно)

3

У сярэднявеччы апостал Лукаш лічыўся апекуном мастакоў.

(обратно)