Загад [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

class="book">— Таварыш капітан, малодшы... — і чамусьці змоўк, заікнуўшыся, а праз момант ужо іншым голасам, спалоханым і ўзрадаваным, усклікнуў:

— Ой, Іван... ты?!

Пятрашкін, апусціўшы ад вуха трубку, вертануўся было ад свайго камутатара, чакаючы, што строгі, зусім не настроены жартаваць каш­тан прыкрыкне на гэтага дзівака-лейтэнанта, які гэтак спляжыў свой службовы даклад. Але капітан не крыкнуў, у яго шырока раскрытых вачах адбілася здзіўленне, і, стрэсшы з каленяў паперы, ён ускочыў насустрач.

— Аркадзь?! Адкуль? Як жа гэта? — разгублена пачаў ён, абхапіўшы таго за плечы.

— Ды вось прыбыў,—збянтэжана адказваў малодшы лейтэнант. — 3 вучылішча вось... Ужо скончыў. Прыехаў у дывізію, пасля сюды...

— Глядзі ты!.. Вось дык нечакана! — усё здзіўляўся начальнік сувязі, і Пятрашкін падумаў, што гэты афіцэр нейкі, відаць, знаёмы капі­тана Полазава.

Так яно, бадай, і было.

Увечары паспакайнела, мінамётныя выбухі змоўклі, толькі недзе за пагоркам у напрамку трэцяга батальёна трашчалі нашы кулямёты ды ўзляталі ў чорнае неба імклівыя хвасты ракет. Рухавыя зеленаватыя водбліскі мільгалі па сценах бліндажа, на брустверы траншэі, дзе доўга сядзелі гэты малады афіцэр і начальнік сувязі. Яны ўсё гутарылі і гутарылі аб нечым — ціха ўспаміналі далёкія даваенныя часы, нейкі горад, незнаёмых людзей, чужое, невядомае Пятрашкіну жыццё. Пятрашкін вельмі хацеў спаць і драмаў між тэлефонных званкоў і дрынкання клапанаў і ўсё слухаў, ці мо нават сніў тыя размовы. Здаецца, афіцэры так і не паспалі, а на світанні здарылася вось гэтая бяда з танкамі...

— Эх, гады!.. Накрылі! Накрылі нашага Айбекава! — амаль плакаў у траншэі Сімакоў. — Упаў!.. Устае... Не, усё!..

Туды, у траншэю, падаліся капітан, малодшы лейтэнант і нават Бутэнка. Апошні няспрытна ўзняўся з-пад сцяны i палез у дзверы. Утрох яны нейкі час тапталіся ў вузкай траншэі i з прытоенай трывогай на спахмурнелых тварах усё ўзіраліся туды, дзе быў Айбекаў. Пятрашкіну таксама хацелася зірнуць на той здрадніцкі пагорак, але зноў зазваніла «Волга», і тэлефаніст у трубцы спытаўся пра сувязь.

У той крытычны момант узрушаны Сімакоў вылаяўся, узмахнуў ру­кой, бы з усяе сілы разбіваючы што аб зямлю, і коратка гукнуў да начальніка сувязі:

— Дайце я!

Не чакаючы дазволу, ён хуценька скінуў рэмень, дрыжачымі рукамі здзёр з сябе цесны шынель І, як апантаны, ускочыў на бруствер.

— Сімакоў, глядзі ж! — крыкнуў наўздагон капітан. Ён, відаць, нямала шкадаваў гэтага радыста і хоць якой парадай хацеў засцерагчы сержанта ад той небяспекі, што магла чакаць яго на ўзгорку.

Зноў павалакліся марудныя хвіліны чакання. Пятрашкін усё падзьмухваў у трубку, спадзеючыся злавіць хоць якія прыкметы сувязі, але нават мадуляцыі па-ранейшаму не было. За спіной таўкліся i гудзелі выбухі, нешта калацілася і стагнала—здавалася, нейкі падземны асілак варочаецца там і злосна бурчыць, ніяк не знаходзячы сабе зручнага месца. Чуўся ўжо і грукат матораў і яшчэ нейкі далёкі цягучы гул. Пясок ужо сыпаўся няспынна і цурчэў у саломе, бы танюткі вадзяны струмень.

Пятрашкін так і не ўбачыў, што сталася з Сіма«овым, толькі маўклівы і напружаны капітанаў твар балюча перасмыкнуўся, капітан не­привычна злосна вылаяўся. Далей, ужо не стрымліваючы свайго хвалявання, ён звычайным, зусім чужым голасам, ад якога аж здрыганулася ў Пятрашкіна трубка, скамандаваў яфрэйтару:

— Бутэнка — уперад!..

Пятрашкін і здзівіўся, } спалохаўся—яшчэ ні разу не чуў ён гэткага камандзірскага вокрыку — і вачыма, поўнымі жаху, глядзеў на капітана. Бутэнка нібыта змярцвеў у сваёй флегматычнай нязрушнасці, толькі яшчэ вузей прыжмурыў заўжды заспаныя вочы. Пасля некалькі разоў, часцей, чым звычайна, ён цімыгнуў напаследак свой патухлы недакурак, прыпасліва сунуў яго ў пілотау і, зняўшы з пляча аўтамат, нібы на якую будзённую справу, нязграбна вылез з траншэі. Па бліндажы пратупацелі яго цяжкія крокі.

У траншэі ля ўваходу засталіся двое. Капітан Полазаў, сутаргава ўчапіўшыся пальцамі ў глыжасты бруствер, глядзеў у далячынь, куды бег Бутэнка. Побач, плячо ў плячо, стаяў гэткі ж маўклівы і засяроджаны малодшы лейтэнант — ён хваляваўся і, стрымліваючыся, кусаў пабялелыя тонкія вусны.

Пятрашкін ужо не слухаў тэлефонных званкоў, ён быццам аглух да камутатара: сачыў толькі за тварам камандзіра. У наваколлі тым часам усё болыпала грукату, угары скавытала, мінныя выбухі трэслі, штурхалі зямлю — там, на бугры, Бутэнку, відаць, было вельмі нялёгка. Скаімянелы капітан з выцягнутым наперад касцістым падбародкам, жылістай шыяй і імклівым разлётам валасатых брывоў здаваўсяцяпер інакшым, загадкавым чалавекам. Але вось раптам дрыганула яго брыво і ў вачах мільгануў знаёмы цень злосці. Пятрашкін, як згледзеў тое, ураз згадаў, што недзе там здарылася новая бяда, i аж прыўзняўся на каленях, чуючы сваю чаргу на страшную і