Карані [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично, страница - 144


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

вайсковае генерал-губернатарства выдала распараджэнне рабіць раскопкі і такім чынам здабываць тлушч ды косці. Гэта рабіць павінны Толькі грабары — прадстаўнікі галоўнай фірмы сыравіны вайсковага генерал-губернатарства. Гаспадары земляў, дзе будуць адбывацца раскопкі, павінны патрабаваць, каб работы ішлі згодна з распарадкам і ямы потым акуратка засыпаліся. Хто без дакументаў, выстаўленых галоўнай кватэрай сыравіны вайсковага генерал-губернатарства, тлушч, косці выкапае, будзе пакараны, а запасы такой сыравіны будуць канфіскаваны. Беручы пад увагу неадкладную патрэбнасць у тлушчы і касцях, неабходна зараз жа дакладваць пра недазволеныя маніпуляцыі на магілах і кожнае нарушэнне гэтага загада. Раскопкі будуць адбывацца галоўным чынам каля былых рускіх пазіцый. Тлушч выглядае цёмна-карычневым, характэрны вострым і непрыемным пахам і будзе запакаваны ў мяшкі. С. і К. камепдант акругі оберст .«. п. Бальцар.

(обратно)

37

Выпадак здарыўся з аўтарам рамана.

(обратно)

38

У буржуазнай Польшчы на тытунь урад трымаў манаполію і за самаволыіую пасадку яго сурова караў — нават за два-тры калівы.

(обратно)

39

Стараста (польск.).

(обратно)

40

Дабрабыт рэспублікі няхай нам будзе найвялікшым законам! (лац.)

(обратно)

41

Жыхары Брэста і Гродна прымаюць праграму тэлебачання ПНР

(обратно)

42

Веласіпед (мясцовае).

(обратно)

43

Усяго да 19З9 года ў Гродне налічвалася цэркваў і касцёлаў — дванаццаць, сінагог і. малельных дамоў — амаль шэсцьдзесят, мячэцяў — адна (на 5О тыс. насельніцтва)

(обратно)

44

Эліза Ажэшка — відная польская пісьменніца. Жыла і тварыла ў Гродне (1840-1910).

(обратно)

45

У дваццатыя гады ў Вільні выходзіў сатырычны часопіс «Маланка» — орган «Грамады».

(обратно)

46

Думай, што гаворыш (характэрная для Гродзеншчыны прымаўка).

(обратно)

47

Вёска аўтара, дзе ён нарадзіўся, з 1944 года знаходзіцца ў ПНР

(обратно)

48

Упаўнаважаная ЦК КСМБ, сакратар падпольнага абкома камсамола (192О-1944). Загінула ў баі.

(обратно)

49

Карані (мясцовае)

(обратно)

50

Дэка — дзесяць грамаў (мясцовае).

(обратно)

51

Каб раздабыць валюту, урад буржуазнай Польшчы забесцэн вывозіў за мяжу цукар. Левыя газеты змяшчалі фатаграфіі, як англічане з мяшкоў польскі цукар высыпаюць у свіныя карыты і як жаруць яго тлустыя заморскія свінні, якія яны ад гэтага гладкія. Факт гэты — адна з прычын сялянскіх бунтаў.

(обратно)

52

Вольна (польск.).

(обратно)

53

Добра (мясцовае).

(обратно)

54

Кепска (мясцовае).

(обратно)

55

Усё ў парадку (мясцовае).

(обратно)

56

Сябар (мясцовае).

(обратно)

57

Твая праўда (мясцовае).

(обратно)

58

Уколы (мясцовае).

(обратно)

59

Святочны падарунак.

(обратно)