Карані [Аляксей Карпюк] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (144) »
Аляксей Карпюк КАРАНІ
РаманПадрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Карані: Раман — Мінск: Мастацкая літаратура, 1988. — 351 с. ISBN 5-340-00015-Х
© OCR: Камунікат.org, 2011 © Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2011
ПРАЛОГ
Існуе толькі дзве справы, вартыя чалавека: дабыванне хлеба і пошук ісціны.Р. А. Сямёнаў— ляснічы з-пад Кастрамы (з газет)
Летні ранак. Паветра яшчэ не нагрэлася; яно густое, хоць ты рэж яго нажом на празрыстыя пласцінкі. У недасяжным высокім небе —глыбокая-глыбокая сінява, там без зямной спешкі і мітусні чырлікалі жаўрукі. Дарога ад Лаўрэнавага хутара да вёскі Зялёная Даліна пакуль што пуставала. У вёсцы не брахаў ні адзін сабака. Панавала цішыня, поўная мудрай велічы і спакою. Свае цяжкія воды з металёвым, як у разлітой ртуці, адценнем Нёман нёс уздоўж агародаў у Балтыку ўпэўнена, раўнадушна і маніў да сябе, абяцаючы халадок ды асалоду. За рэчкай — не то дзеці на траве грэліся, не то буслы пахаджвалі, не то ляжалі пярэстыя каровы. За імі ў імглістым марыве ледзь зелянеў стручок масалянскай царквы. На краі вёскі красаваўся двухпавярховы будыначак праўлення калгаса і сельсавета — ладны, бы дача пісьменнікаў у Друскеніках. Каля яго застылі дзве грузавічкі. Чакаючы нарада, шафёр Франак Шмігельскі — буйны весяльчак і стары кавалер — дражніўся з барадатым худым напарнікам: — Юрка, частушку пра цябе ўспомніў, паслухай:
ЧАСТКА ПЕРШАЯ
ЧАГО ПРЫЯЗДЖАЛІ СЫНЫ
1 Сярод Лаўрэнавага падворка якраз грэбаліся куры. Малінавым лакам ды серабрыста-люстраной храміроўкай сляпіў вочы толькі што старанна памыты гарачай вадой «жыгуль». На штыкетах дасыхала бялізна гаспадара хутара, звечара памытая нявесткай. Сам стары Лаўрэн Маркевіч ніякай бяды яшчэ не адчуваў, а ля плота бесклапотна гутарыў сабе з унучкай. Разрываючы сярэбраную фольгу з дзедавага падарунка, Света бойка казала: — А ты шакаладу не любіш. Праўда, дзед? — Э-ка! — I ніколі-ніколі не еў? — Здаецца, нігды. — Ы-ы-ых!! — Што тут дзіўнаго? Для мяне ён фэкі — ніякаго смаку не мае. Лепш кавалак хлеба ці гарачую бульбіну з'есці. Малая была іншай думкі. Збіраючыся піхнуць у рот востры абломак карычневай пліткі, паглядзела на дзеда з літасцю. Яшчэ з яго і пасмяялася: — О-ой, умо-ора! Лаўрэн павесялеў таксама, здаволены, што рассмяшыў гарадскую сваячку. — А мёд, што я вам праз дзядзю Франака паслаў, бацькі табе давалі каштаваць? Вочы малой расшырыліся ад жаху: — Неа! — Чаму-у? — Дзе-еду, а мамка знайшла ў ім адарванае ад пчалы крыло-о! — То выкінула б, што знайшла, і — толькі той бяды! — Там яшчэ былі но-огі!.. Ад гэтаго зара-аза бывае, мамка каза-ала! — Выдумваеце вы там са сваёй мамкай штось! —- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (144) »
Последние комментарии
57 минут 39 секунд назад
4 часов 39 минут назад
5 часов 2 секунд назад
5 часов 54 минут назад
8 часов 52 минут назад
8 часов 54 минут назад