Чытаю тайнапіс вачэй [Генадзь Бураўкін] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Генадзь Бураўкін ЧЫТАЮ ТАЙНАПІС ВАЧЭЙ


Падрыхтаванае на падставе: Генадзь Бураўкін, Чытаю тайнапіс вачэй... Вершы пра каханне, — Мінск: Юнацтва, 2001. — 158 с.


Рэдактар: Н. Давыдзенка

Copyright © 2015 by Kamunikat.org


* * *
"Вяршыня самазабыцця —
Каханне.
Зарука вечнасці жыцця —
Каханне.
Калі абвал сэрцабіцця
Не ў стане
Стрымаць няўцямнае,
Як сон,
Прызнанне.
Натхнення сакаліны ўзмах —
Каханне.
Каліны прысмак на губах —
Каханне.
Калі заледзянелы жах
Расстання
Ад промня ў дарагіх вачах
Растане..."
Калі ўжо ўблыталася ў чуб
Мне лета,
Ці то адчуў,
Ці то пачуў
Я гэта,
Ці песню з тых,
Што не стае,
Склаў не такую...
Не можа быць,
Што без яе
Звякую...


* * *
Я думаў:
Без кахання пражыву.
Я верыў:
Без цябе не засумую.
Пайду да рэчкі,
Лягу на траву,
Знайду дарогу да нябёс прамую.
Жыць буду сярод кветак і стракоз
У сінім свеце,
Чыстым і прывольным.
I шчасце мне падорыць мудры лёс.
I буду я расхрыстаным і вольным.
Я быў саманадзейны і сляпы,
Падсміхваўся над чарамі тваімі.
А мне
I тэлеграфныя слупы
Гудуць тваім,
Праклятым мною,
Імем.
Твой погляд запаўняе сіняву,
Твой голас напаўняе наваколле...
Не , без кахання я не пражыву.
Не пражыву я без цябе ніколі...


ЮНАЦТВА СІНІЯ АРЭЛІ
Юлі

Яны прыглушана рыпелі
Сярод старых кашлатых ліп
Мы тыя сінія арэлі
Зламаць нікому не далі б.
Над імі гойдаліся далі,
Яны нам казкаю былі —
I ў неба сіняе ўзляталі,
I ледзь краналіся зямлі.
I як бы мы ні пастарэлі,
Няхай і летам, і зімой
Юнацтва сінія арэлі
Ляцяць між небам і зямлёй.


ЛІСТОК АЛЬБОМА З XIX СТАГОДДЗЯ
«У шляхетным палацы,
У аздобленай мармурам зале,
Дзе грымела мазурка
I свечкі гарэлі ледзь-ледзь,
Перад дамамі сэрца
Паэты калені схілялі —
I жанчыны шчасліва
Пачыналі уміг маладзець.
Гнеўны верш, як пальчатку,
Кідалі збялелым тыранам,
Ад сябе лёгкім жэстам
Адвёўшы знямелую смерць.
На світанні паэты
Прыносілі кветкі каханым —
I жанчыны шчасліва
Абяцалі ім век не старэць.
З-пад чужых небасхілаў,
Дзе крыж свой пакутніцкі неслі,
Дзе ў душы дагаралі
Летуценні былыя і злосць,
Прысылалі паэты сяброўкам
Лебядзіныя песні —
I жанчыны шчасліва
Бераглі праз гады маладосць.
I няхай у высокіх палацах
Цацямнеюць паркеты
I прыглухне мазуркі
Шляхетная медзь —
Пакуль будуць жанчыны,
Не замоўкнуць паэты,
Пакуль будуць паэты,
Жанчыны не будуць старэць...»


* * *
Я ўсіх вас,
Закаханыя зямлі,
Назваць братамі роднымі гатовы,
Калі вы ў гэтым свеце бесталковым
Сустрэцца з нарачонымі змаглі.
Я падзяляю вашу весялосць,
Я разумею добра вашу ўдачу
I сам ад шчасця часам ледзь не плачу,
Бо і ў мяне цяпер каханне ёсць.
I я жыву ва ўладзе пекнаты,
Забыўшыся на скаргі і на страты...
I ўсё ж я перад вамі вінаваты.
Вы мне даруйце,
Родныя браты.
Я самую прыгожую з дзяўчат
Схаваў ад вас, забраў ад вас нсівекі.
Яе радзімкі, локаны і вейкі
Пяшчотна лашчыць толькі мой пагляд.
Адну яе стварыў натхнёны Бог.
Другой такой ніхто ўжо больш не знойдзе.
Я абакраў вас, як нахабны злодзей.
Даруйце мне.
Іначай я не мог.
Я скарыстаў міг вашай слепаты.
Але і вы ўсе можаце,
На шчасце,
Мяне падобным чынам абакрасці...
Дык будзем квіты,
Родныя браты...


ЗНОЎ ПАБАЧЫЎ ЦЯБЕ...
Цэлы