Эрыніі [Юры Станкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

літр вады з вадаёма і зрабіў заключэнне. Слядак памятаў некаторыя самыя істотныя яго часткі. Паколькі нябожчык пры жыцці не пакутаваў ад ішэміі ці гіпертаніі, раптоўнасць смерці ад інфаркту ці інсульту амаль выключалася. Тып утаплення быў нехарактэрны. Пры сапраўдным утапленні ўзнікае тыповая асфіксія: спачатку рэфлекторная затрымка дыхання, якая працягваецца да хвіліны, потым вада трапляе ў лёгкія. Настае стойкае спыненне ў выніку паралічу дыхальнага цэнтра, а праз пяць-дзесяць хвілін і спыненне сэрца. Тут жа быў іншы выпадак.

Нябожчыку быццам не было нагоды скакаць у ваду з камеры — плаваць ён не ўмеў. А вось на яго чэрапе былі выяўленыя яўныя механічныя пашкоджанні касцей, да таго ж адно вока было выбіта. Пашкоджанні былі, як адзначыў медэксперт, прыжыццёвага характару, гэта значыць атрыманыя да раптоўнага ўтаплення.

Другая заўчасная смерць — таксама ў межах возера — напаткала ўладальніка мясцовага спіртавога завода Зураба. Зураб, як ведаў Слядак, таксама быў у гэтых мясцінах з прышлых людзей. Выхадзец з Каўказа, ён пачынаў тут з малога, быў да Катастрофы спачатку простым рамеснікам, але неўзабаве «падняўся» на гандлі спіртным, заснаваў заводзік, дзе ў яго працавалі каля ста трыццаці наймітаў з мясцовых, пасля чаго прывёз сюды жонку на імя Зарэ, якую тут звалі Зара, і трох дзяцей.

Зара выконвала на заводзіку абавязкі бухгалтара і эканаміста. I яна, і Зураб адразу вызначыліся нечалавечай лютасцю і пагардай да сваіх падняволеных рабочых, усяляк аблічваючы іх у грошах і зневажаючы пры гэтым годнасць мясцовых.

Зураб, у адрозненне ад большасці сваіх супляменнікаў, не цураўся вады, лічыў сябе выдатным плыўцом і не раз заплываў у возеры на кіламетр і нават далей. Але праз тыдзень пасля нечаканай гібелі Ларыёна амаль тое ж самае здарылася і з ім. Акрамя характэрнай эмфіземы лёгкіх і пены вакол дыхальных адтулін носа і рота, эксперт адзначыў усё тыя ж механічныя пашкоджанні ў выглядзе неглыбокіх ран на чэрапе, быццам ад удараў вострым прадметам, і выбітыя — і ад таго выцеклыя — абодва вокі.

Паколькі Зураб дагэтуль нямала аддаваў, ці, як тут казалі, «скідваў», у Мегаполіс, дзе ў яго даўно з’явілася і акуратна збірала даніну «крыша», то яго смерць таксама непрыемна закранула чыесьці інтарэсы. Слядак добра разумеў, чаму ён павінен тут асцярожна вышукваць матэрыял, рабіць свае высновы. Усё гэта не вельмі задавальняла яго самалюбства, бо ён лічыў сябе вартым і на большае.

«Скажыце, — праз паўзу спытаў ён Шэрыфа, — нябожчыкі маглі стаць ахвярамі сваёй жорсткасці, падману, махлярства ці яшчэ якіх негатыўных дзеянняў у адносінах да мясцовых?»

«Сумніўна, — адказаў Шэрыф. — Яны, мясцовыя, тут усе, так бы мовіць, „празрыстыя“. Хоць я не выключаю і такой версіі. Урэшце, вам і мне, невуку, разбірацца».

Слядак прапусціў апошнюю яго заўвагу між вушэй. Яны ўжо ішлі завулкам, і ён марыў пра адзінае: як ён хутчэй кіне сваю сумку на які ложак у прыбудове незнаёмага яму Крэза і пойдзе на возера. У спецакадэміі ён нейкі час быў чэмпіёнам па плаванні вольным стылем і цяпер хацеў паплюхацца ў вадзе, скінуць стому пасля дарогі, а потым перакусіць — у яго было з сабой некалькі бутэрбродаў — і, магчыма, заняцца справамі.

Між тым прыкметы заняпаду і галечы ўсё часцей траплялі ім на вочы. Некалькі нямоглых старых сядзелі на лаўках ля сваіх брамак, панура праводзячы іх вачыма. Тут больш было белых, і нешматлікія дзеці, а нараджальнасць сярод тутэйшых, як ён ведаў, амаль што перапынілася, зацята пазіралі на прышэльцаў. Усё гэта моўчкі, і Слядак міжволі адчуў вусціш. Там-сям ён прыкмеціў пад нагамі выкарыстаныя трубачкі шпрыцаў. Групка п’яных мужчын і жанчын рознага колеру скуры насцярожана сцішылася пры іх набліжэнні.

«Вы тут быццам ва аўтарытэце», — сумна пажартаваў Слядак, звяртаючыся да Шэрыфа.

Той, пэўна, гумару не зразумеў, бо ў адказ паляпаў па кабуры, з якой паблісквала металам дзяржанне пісталета, і грубавата сказаў:

«Права на зброю. Тут паважаюць толькі яе і сілу, а калі раптам заўважаць за табой якую слабіну, то адразу цябе ж і на конус. Ха-ха…»

«Так», — згадзіўся з шэрыфавай банальнасцю Слядак. На самай справе, як ён ведаў, бо штодня сачыў за аператыўнай інфармацыяй, становішча было яшчэ больш складанае. Самымі небяспечнымі ўзброенымі бандамі былі не тыя, якія падламвалі крамы, каб спехам нахапаць там гарэлкі, кансерваў і дэфіцытнай электронікі, а наркаманы, што не маглі прабіцца да дылераў, якіх бязлітасна паменшала ў сувязі з разбурэннем многіх хімічных прадпрыемстваў і выраджэннем натуральных месцаў вырошчвання опіумных культур. Магчыма, нават верагодна, звязаў ён у думках, і Ларыён быў адным з такіх дылераў. Цяпер жа большая частка наркатычнай плыні, якая так расквітнела дзесяцігоддзі назад — у час так званай першай сексуальнай рэвалюцыі і славутай еўрапейскай дэмакратыі, якая пакутавала ад самаедства, — аказалася амаль абязводжанай. Дылераў меншала. Наркаманы збіваліся ў групоўкі, узбройваліся і нападалі на