Я размалюю для цябе неба [Валерый Гапееў] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (12) »
Валерый ГАПЕЕЎ Я РАЗМАЛЮЮ ДЛЯ ЦЯБЕ НЕБА
Казка для дарослых дзяцей
1
Мама — гэта нешта вялікае, пяшчотна-цёплае, з лёгкай незразумелай журбінкай у голасе, гатовае ўсё прабачыць, выслухаць і зразумець. Гэта вялікае пастаянна ахутвае Жэньку, яму лёгка і ўтульна. Тата — гэта нешта рэзка-вуглаватае, строгае і прамое, як іх дом, цвёрдае, халоднае. Яно заўсёды насцярожанае, гатовае паправіць, асудзіць і нават накрычаць. А яшчэ ёсць кплівае, яхіднае, якое адно і чакае моманту, каб пакрыўдзіць і зняважыць — гэта Мікіта. І яшчэ… Пра гэта Жэнька нікому не кажа, нават маме, хоць яна іншы раз спрабуе знайсці і зразумець сярод усіх яго пачуццяў ды адчуванняў і гэты маленькі пухнаты камячок чагосьці дрыготка-далікатнага, які хочацца схаваць ад усіх, абараніць, зрабіць нешта добрае-добрае, каб яму, камячку, стала весела і радасна. Гэта калі Жэнька нікога не бачыць, а толькі адчувае. А калі бачыць, тады мама — вельмі прыгожая жанчына. Жэнька ведае, чаму мама прыгожая: у яе добры генетычны патэнцыял — так усе кажуць. І таму ёй дазволілі нараджаць. Жэнька не разумее, што гэта такое, але яму і не трэба гэтага. Ён проста любіць глядзець на маму, але крадком. Празрыстае адзенне не хавае яе цела. Жэнька чамусьці бянтэжыцца гэтай адкрытасці, хоць мама толькі смяецца. А тата злуецца, кажа на Жэньку, што ён — мамчын сынок. Тата — высокі і моцны мужчына. Калі Жэнька вырасце, ён павінен быць такім жа прыгожым, як мама, і дужым, як тата. Таму што ён — прадаўжальнік роду. Праўда, яго трэба яшчэ выхаваць, як след, часта паўтарае тата. Інакш будзе дарма страчаны генетычны патэнцыял. Калі Жэнька расплюшчвае вочы, тады той далікатны камячок становіцца проста Лінай. Дзяўчынкай з суседняга дома. Калі цямнее вялікае Сонца над галавой і Купал з белага становіцца шэрым, ён любіць глядзець на Ліну праз празрыстыя сцены іх дамоў. У Ліны пакой такі ж, як і ў Жэнькі, у тым жа куце дома. Толькі паміж імі пакой дарослых, і яны часта засланяюць сабой Ліну. Добра ббыло, каб людзі, якія жывуць у празрыстых дамах і носяць празрыстую адзежу, самі рабіліся празрыстымі. Калі ты захочаш. А Мікіта — гэта хлопчык з дома праз вуліцу. Яго таксама Жэнька часта бачыць. Як толькі Жэнька глядзіць туды, Мікіта тут жа крывіць твар і паказвае яму, Жэньку, нейкія незразумелыя жэсты. Мусіць, для яго не раз ужо гучаў званок. Хай яму будзе горш — бо калі часта звініць званок, тады ў цябе менш шанцаў стаць сапраўдным грамадзянінам Купала. Так кажа тата.2
— …І тады лепшыя сыны нашага народа вырашылі абараніць сябе і сваіх дзяцей ад немінучай смерці: стварылі Вялікі Купал ды запалілі ў ім Сонца. І стаў Купал выратаваннем для іх, для ўсіх, хто верыў у Вялікі Шлях. А ўсё астатняе загінула ў страшнай Цемры. Тысячы людзей самааддана працуюць сёння, каб працягвалася жыццё — адзінае жыццё сярод Цемры. І вы ўсе, маленькія грамадзяне Купала, павінны расці і вучыцца, каб змяніць потым сваіх бацькоў, каб працягнуць вялікую справу жыцця… Жэньку не цікава. Ён ужо ведае пра ўсё гэта, бо нешта расказвалі ў дзіцячым садку, а больш тлумачыў тата. Жэнька цяпер у школе. Ён адчувае спакой мамы за яго, тата зусім пра яго не думае, калі працуе. Вакол Жэнькі — толькі Ліна, Мікіта і строгі Настаўнік. Ліна побач — яе можна крануць рукой. Жэнька баіцца, што яна адчуе яго, ён з усёй моцы спрабуе стрымаць у сабе моцнае пачуццё пяшчоты да яе, якое ўспыхнула невядома з якой нагоды. І яна адчула, забылася на голас Настаўніка, паглядзела на Жэньку і ўсміхнулася. Жэнька адчуў кволую, асцярожную пяшчоту ў адказ. І ў тое ж імгненне ўсё запоўніла сабой злосць і пагроза — гэта Мікіта, ён сочыць, адчувае. — Уважліва слухайце мяне! — грозна прамаўляе Настаўнік. Зваротная пяшчота згасае, а злосць толькі ледзь прытухае… Дрэнна, што ты не можаш адчуваць усяго Настаўніка, а толькі яго строгасць. Але нічога, яны хутка вырастуць. Калі ім споўніцца па 16 гадоў, то замест дзіцячага абруча на назе, надзенуць на рукі бранзалеты сапраўдных грамадзян. І тады Жэнька будзе адчуваць не толькі маму, тату і сваіх сяброў, але ўсіх-усіх жыхароў Купала. Усе іх пачуцці. І ўсе будуць адчуваць твае. Тата кажа, што гэта завецца поўным уключэннем у адзінае эмацыйнае поле. І гэта вельмі добра калі ўсе людзі вакол адчуваюць адно аднаго. Тады нельга задумаць ліхое. Бо калі нехта задумае ліхое, Купал загіне. …Дома Жэнька маляваў толькі алоўкамі: свой горад, увесь празрысты, з аднолькавых празрыстых дамоў-каробак. Маляваць горад было сумна, усюды аднолькавыя вуліцы разбіваюць яго на аднолькавыя кварталы. Тата кажа, што такое ўладкаванне горада аптымальнае. Што значыць — аптымальнае, Жэнька пакуль не разумее, але калі кажа тата — значыць, так трэба. Аднастайныя кварталы з празрыстых дамоў дзеляцца на чатыры вялікія часткі. У адной жывуць рабочыя, у другой — службоўцы, у трэцяй — інжынеры, у чацвёр тай- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (12) »
Последние комментарии
15 часов 43 минут назад
16 часов 35 секунд назад
16 часов 13 минут назад
16 часов 18 минут назад
18 часов 50 минут назад
18 часов 54 минут назад