Чорны пісталет [Бартосік Зьміцер] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Зьміцер Бартосік





ЧОРНЫ ПІСТАЛЕТ

Апавяданьні з уласнага жыцьця

Чорны пісталет

Спытайся ў мяне колькi гадоў таму, што ёсьць антыподам свабоды, я б, не задумваючыся, адказаў — турма. Прычым наколькi цьмяна я ўяўляў сабе турму, нагэтулькi ж расплывiста адчуваў i зону ўласнае свабоды. З тае няўцямнасьці і выйшла мая першая гісторыя, што магла абярнуцца трагедыяй, а скончылася ўсяго толькі анэкдотам, прыкрай зімоваю показкай...

Ну, хто з хлапцоў у нашым дзяцiнстве ня марыў пра пiсталет, каб «пастраляць у фашыстаў»? Мая мара разьвiталася са мною не без вастрынi, даўшы мне ў рукi нямецкi «газавiк», а на ролю «фашыстаў» прызначыўшы нарад патрульнай службы мунiцыпальнай мiлiцыi гораду Волагды. Я нават не заўважыў, як маё дзяцінства замкнулася зусім рэальнымi кайданкамi на запясьцях.

«Я, Бартосик Дмитрий Валерьевич, гражданин Республики Беларусь, возвращался в районе двух часов ночи с театрального фестиваля «Голоса истории». На улице Зосимовской дорогу мне перебежала кошка. Из чистого любопытства я произвел по животному выстрел из газового пистолета, который приобрел в Литовской республике месяц назад. До этого мне стрелять не приходилось, поэтому сила звука мне известна не была. После выстрела я услышал окрики за спиной и увидел бегущих в мою сторону людей в форме. Которых я принял в темноте за солдат срочной службы. Испугавшись хулиганских действий в отношении меня с их стороны, я подпустил их ближе и произвел еще четыре выстрела по ним. После чего обнаружил на нападавших милицейскую форму. В совершении содеянного искренне раскаиваюсь»

— Што, герой, напісаў? Ну, ідзі расслабляйся.

Зь вясёлага тону сьледчага я зразумеў, што гэтая справа яму да лямпачкi, а значыць ёсьць надзея на хуткi канец майго тэатральнага падарожжа ў Волагду, смутныя абрыўкi якога з болем усплывалi ў адфутболенай учора галаве. Але па меры абуджэньня памяці я ўсё больш выразна ўсьведамляў, што будзе кепска. І лепш было б не дамалёўваць рысы гэтага "кепска". Памяталася дастаткова. І што кошка была шэрая. І што адстрэльваўся прыгожа, як Джэймс Бонд. І як прыбярог апошні патрон, каб стрэліць ва ўпор. Помнiцца, адзiн схапiўся за твар. Значыцца, на жаль, я ўсё ж патрапiў яму ў вочы. I калi мяне запiхвалi ў варанок, у некаторых вокнах на начной вулiцы запалiлася сьвятло. Сонныя валагжане, дзякуючы мне, яшчэ раз праклялi рэалii новай Расеi. Расслабiцца, словам, ня надта ўдавалася. Не дапамагалi й жарты сукамэрнiкаў.

— Малайчына, беларус. Даўно нашых казлоў ніхто так не ганяў.

— Беларусы — хлопцы ня промах. Успомні армію, сяржантаў — беларусы, кабардзіны — адзін хер.

Лепш бы яны памаўчалi. Ад iхных падбадзёрваньняў Беларусь здавалася яшчэ больш далёкаю ды мiстычнаю. Шмат бы я аддаў тады, каб раптам апынуцца ў самым загiблым беларускiм калгасе на любы тэрмiн палявых работ.

Мяне пабудзiлi ўначы. У дзяжурцы чакаў бацька. Сонны сяржанцiк справіў падпiску аб нявыезьдзе. Я баяўся бацькавага гневу. Але, на дзiва, ён паставiўся да ўсяго, што адбылося, бязь лiшнiх псiхаў i, як па нотах, разыграў маё вызваленьне. Па дарозе на вакзал ён кармiў мяне мною ж заваранай кашаю. Займацца гэтым анэкдотам тут жаданьня нi ў кога асаблiвага няма. Але, на няшчасьце, сяржант, якому я пусьцiў скупую мiлiцэйскую сьлязу, аказаўся занадта крыўдлiвым. I ў дадатак — родам з гараду Грознага. Пакуль я прывыкаў да нараў, сяржант прызначыў тату сустрэчу ў гарадзкім парку. Прыйшоў тата, і замест міліцыянта пабачыў двух прыгожых вусатых каўказцаў. "Мы таксама з Грознага, атэц. Мы разумеем тваё гора, атэц. Мы паможам вярнуць табе сына, атэц". Адным словам, за сваю непадачу заявы ў пракуратуру наконт пашкоджанага здароўя пры выкананьнi службовага доўгу сяржант празь землякоў запрасiў круглую зялёную суму. Калi бацька прынес пакет, чачэны павялiчылi кошт маёй свабоды ўдвая. Слушна зазначыўшы, што "першая сума не зусім адэкватная бацькоўскаму гору", але забыўшыся на мудрую расейскую прымаўку пра сквапнага фраера. Прызначыўшы iм спатканьне на наступны дзень, бацька прыхапiў з сабой сябрука i сярод ночы з удавана радасным тварам завалiўся ў РАУС, дзе даверлiвы дзяжурны на слова паверыў, што «ўсё замята». Узяўшы падпіску аб нявыезьдзе, я праз пару гадзiнаў ужо быў у цягнiку мiлага сэрцу заходняга накiрунку, нiбы той калабок, пакiнуўшы ні з чым і гасьцінных валагжанаў, і іхных каўкаскіх гасьцей.

— Ну, давай, сынок, валi ў сваю Лiтву i носу адтуль не паказвай. Паводзь сябе добра i маму не турбуй, — разам з шчыраю поўхаю атрымаў я бацькоўскi наказ. Якi праз паўгады бяздумна парушыў, паддаўшыся жаданьню адсьвяткаваць Новы год у Беларусi. Варта мне было прыехаць зь Вільні ў Гомель, як лiтоўцы, нiбы шчоўкнуўшы пасткай, увялi вiзавы рэжым. I я набраў нумар Аддзела Вiзаў i Рэгiстрацыяў...

Усё, што адбывалася на тыя Каляды, я ўспрымаў надзiва спакойна. Увечары