Пяць сутак [Антон Алешко] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

камандаваў Лукашоў, і парашыў з ім сёння гаварыць. Не секчы з пляча, як ліхі кавалерыст, падначаленых, а вучыць салдат, афіцэраў, паказваць ім практычна, як трэба працаваць на новай тэхніцы.

— Сядзем,— прапанаваў Лебедзеў Лукашову.—Якія ў вашай роце радыёстанцыі?— пачаў ён.

I пайшла гутарка...

А калі Лебедзеў выйшаў з роты, задаволены, што Лукашоў вельмі добра ведаў тэхніку, навінкі яе, то сам камандзір роты нездаволены спыніўся каля акна, абыякава паглядаў на аснежаны двор. «Чаго яны хочуць ад мяне? Я ўзяў крута? Не! Яны гэтага не сказалі. Дысдыпліна ёсць дысцыпліна. I Гаёў не адмяніў майго намеру арыштаваць сал­дата»,— Лукашоў кусаў ніжнюю губу і адчуваў якуюсьці ўнутраную непрыемнасць. Было такое пачуццё, што ён зрабіў дрэнна, але з яго за гэта не пытаюцца, лічаць, што чалавек сам паправіцца. А ці-ж гэта так?

Лукашоў любіў вайсковую службу. Яго паважала камандаванне як валявога афіцэра, здольнага цвёрдай рукою наводзіць дысцыпліну і дасягаць мэты, якая ставілася перад ротай.

Праўда, там былі другія ўмовы, пяхота, а тут — авіяцыя... Лукашоў пастаяў некалькі хвілін. «У авіяцыі дысцыпліна павінна быць яшчэ лепшая. Гэтулькі тут складанай тэхнікі... А што датычыцца людзей, то Гаёў падкрэсліў. Стары на гэтым зубы з’еў... Я гэта ўлічу ў сваёй рабоце. Эх, ротны камандзір, хто цябе не вучыў?» — весела падумаў маёр і выйшаў з канцылярыі.


2

Салдат Драбышэўскі апынуўся ў калідоры і вольна ўздыхнуў. Можна сказаць, з самага вечара, як толькі ўчора прыйшлі з аэрадрома, ён чакаў, што яго паклічуць да Гаёва. Аднак прайшоў вечар, мінула ноч, а нечаканая сустрэча ў канцылярыі з Гаёвым зусім расчаравала яго. Ён чакаў, што палкоўнік пакарае яго, як аб гэтым гаварылі салдаты, «на ўсю жалезку»...

I таму гутарка маёра Лукашова, вострая і патрабавальная, ніколькі не кранула і не спалохала Драбышэўскага. Што-ж сталася з палкоўнікам? Ён ават не накрычаў на яго. Вось гэта і прымусіла задумацца салдата. «Палкоўнік парашыў, што са мной не варта гаварыць»,— з’явілася думка ў Драбышэўскага. Яна адначасова і пакрыўдзіла яго.

«Старшына не пагаварыў, а паслаў адразу да ўзводнага. Узводны не разабраўся і проста да камандзіра роты накіраваў. Ротны новы чалавек, яму толькі і сварыцца. Усе пагражалі, крычалі... Калі яны не пагаварылі, то чаго-ж палкоўнік будзе размаўляць? Дзівак чалавек!» Драбышэўскі выйшаў з казармы і ўбачыў, што рота строілася на пляцы.

— Бягом!—падаў яму каманду старшына роты Месяц.

Драбышэўскі выбег на пляц, далажыў старшыну і стаў у строй апошнім.

— Сягоння ў нас дзень вучобы. Камандзір роты сам правядзе з намі заняткі. Займацца будзем на аэрадроме. На занятках не лавіць варон, а паказаць, што сувязь — гэта нервовая сістэма войска. I здаровая сістэма. Ясна?— старшына Месяц прайшоў паўз строй з аднаго фланга на другі.— Не забывайце, што наша рота ў часці заўсёды была першай. Ясна?— старшына спыніўся.— Салдат Іваноў, зайдзіце да мяне і замяніце боты.— Месяц стаяў насупраць салдата-радыста, у якога ён штосьці ўбачыў на абутку, а згледзеўшы ротнага ў дзвярах казармы, узняў голас:

— Рота-а, смірна-а!..— I пабег да камандзіра. Далажыў, вярнуўся назад.

Неўзабаве крануліся. Драбышэўскі сёння быў замыкаючым і, пакуль ішлі па вайсковым гарадку, цешыў сябе салдацкай прымаўкай: «Замыкаючы салдат самы лепшы», а калі выйшлі ў поле, уважліва пазіраў на аснежаныя палеткі, якія рассцілаліся да цёмна-сіняй сцяны лесу. I тут яму ўспомніліся родныя мясціны, Свіслач-рэчка і лес. Лес, вершаліны якога гавораць з небам. Успомніўся дзед, былы кавалерыст-будзёнавец, бацька-партызан, сястрычка-школьніца, маці...

— Левай! Левай!— падлічваў старшына.— Усе ідуць у нагу, адзін Драбышэўскі не ў нагу...

Драбышэўскі змяніў нагу.

— Вось так! Рота, запявай песню!

Рота прыйшла на аэрадром з песняй. Разышлася па ўзводах, і пачаліся заняткі. Радысты займаліся сваёй справай у спецыяльных машынах, а лінейшчыкі засталіся на снезе.

Маёр Лукашоў выскачыў з радыёмашыны, падышоў да ўзводнага. Паказаў на сіні кусцік па той бок аэрадрома.

— Даць сувязь на камандны пункт камандзіра роты, які знаходзіцца каля арыенціра нумар адзін. Па ўзлётнай паласе хадзіць небяспечна. Дзейнічайце!

— Слухаюся!

I вось ужо круцяцца шпулькі з тэлефонным кабелем, і яго чорныя лініі леглі на снезе.

Драбышэўскі, узваліўшы на сябе дзве шпулькі, аж угінаўся пад іх цяжарам. Падстаўляў твар востраму ветру, імкнуўся не адстаць ад ефрэйтара, які служыў ужо ў арміі другі год.

— Драбышэўскі, не адставаць, — азірнуўся ефрэйтар, калі яго шпуль­ка апусцела.

Лукашоў праверыў работу лінейшчыкаў, пазваніў па тэлефоне, стоячы левым каленам у снезе.

— Клён, як мяне чуеце? Добра? Што?— і зірнуў на лінейшчыкаў.— Ёсць пашкоджанне лініі —