Лісты [Мікалай Улашчык] (fb2) читать постранично, страница - 76

- Лісты 692 Кб, 213с. скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Мікалай Улашчык

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Асабліва звярнуць увагу на зёлкі, якімі калісь (ды і зараз) лячылі людзей і жывёлу, і даведвацца, як яны ўжываліся і як завуцца.

Раён Нясвіжа надта багаты на фальклор, народную творчасць. Трэба запісваць прымаўкі, песні, казкі. Таксама трэба запісваць старасвецкія звычаі, напрыклад, як дзяўчаты гукалі вясну, як хадзілі і што спявалі валачобнікі, як святкавалі Купалу. Пра сваю мясцовасць сучасную і ў мінулым трэба ведаць як мага больш. Адразу ўсяго ня зробіце, але пачынаць трэба хоць з самага дробнага і, як можа падавацца, нецікавага.

Урэшце: шануючы свой край і свой народ, трэба шанаваць сваю мову. Той, хто зракаецца свае мовы, зракаецца і свайго народу. Вам гэта не падыходзіць.

Некалькі разоў бываў у Нясвіжы, у Клецку, у Слуцку, але зараз мне гэта немагчыма, я занадта стары. Поспехаў Вам у рабоце. Няхай Ваш музей расквітнее.

М.Улашчык


ВЯЧАСЛАВУ ЧАМЯРЫЦКАМУ

18 сакавіка 1986 г.

Дарагі Вячаслаў Антонавіч.

Як добра, што Вы на доўгі час заселі ў Ленінградзе. У свой час, прыехаўшы ў Маскву, я толькі і пачаў вучыца па-сапраўднаму. У Вас гэта інакш, але чым больш ведаеш, тым больш можна вычытаць з кніг ці рукапісаў. Мне марыцца прыехаць у Л-д у ліпені, калі пайду ў адпачынак. Пра кватэру няма непакойства, бо ёсць сям’я брата, але сам я за гэты нават год аслаб. Зараз пара дзён рабочых, а затым 4-5 слабасці. Павінны ско­ра ўзяць у бальніцу, што там зробяць, зразумела, не ведаю.

Адносна вы кладання гісторыі беларускага мастацтва і этнаграфіі магу сказаць, што чыталі (хаця і не для ўсіх, больш на літаратурным аддзяленні) Шчакаціхін і Сербаў. Шчакаціхін быў чалавек ва ўсім выдатны. Прыехаўшы ў Мінск, працуючы над праблемамі, якіх да яго ніхто і не датыкаўся, ён склаў праграму на шмат гадоў уперад, абяцаючы даць гісторыю беларус­кага мастацтва ў шасці тамах. Я быў на пасяджэнні, калі зацвярджаўся да друку першы том (той, што выйшаў) і чуў, як ён дакладваў пра свае планы. Праз надта кароткі час ён пачаў чыста гаварыць па-беларуску, а таксама і пісаць. Цэлы інстытут длубаецца над тэмамі, якія заставіў Шчакаціхін, і невядо­ма, калі зробіць.

Этнаграфію чытаў Сербаў. Гэта быў нудны чалавек, чытаў ён так, што праз пяць хвілін ужо хацелася спаць. Ён ведаў шмат, але па кавалках, у сістэму прывесці нічога не мог. Думаю, што да самай смерці ён засгаўся праваслаўна-рускім чалавекам, якім быў у 1912 г., калі ездзіў па Беларусі і знайшоў, што насельніцтва гаворыць на чыстай рускай мове, заганаю было тое, што ў нядзелю заміж таго, каб у царкве маліцца, сядзяць на вуліцы і кураць люлькі. Ведама, што зараз надта патрэбен курс гісторыі культу­ры, але ж усякія "культурныя" курсы рэжуцца. Не толькі інжынеры, але дацэнты у-та пішуць, што ў справу вывучэння Беларусі "значны ўклад зрабіў...", ведаеце. Пра "Помнікі" папрашу высласць сястру, але ёй ужо 75 і яна часта [...]

Ужо трэці раз не бачу сябе на экране, але хлопцы-ўнукі сястры запісваюць на плёнку, і я магу праслухаць сябе. Такі ж пастрыглі. Некаторыя месцы сам разумеў, што не трэба было паказваць, але, як Купала быў апрануты ў 1922 г., трэба заставіць. У сувязі з "тэле" атрымліваю лісты, некалькі ад вучняў. Самае прыемнае.

Тузаюся са сваёю вёскаю. 3 Мінска прапанавалі, каб прыслаў на водзыў у І-т гісторыі, гэта значыцца смаркачу Петрыкаву! Нейкі вар’яцкі план напісання гісторыі 25 тысяч населеных пунктаў Беларусі заявіў Марцэлеў. "ЛіМ" надрукавала без заўвагаў, значыцца, згодна. Я зрабіўся сварлівым, скрозь пішу нейкія няпрыемнасці і не магу стрымацца. Між іншым, у № 9 ад 28.11 у "ЛіМе" змешчана гутарка са мною Каўко. Зроблена надта ўдала.

Дак будзьце здаровы.

Як добра, што бывае вясна. У нас гэтыя дні стаіць сонечнае вясенняе надвор’е.


АЛЕСЮ БЕЛАКОЗУ

19 сакавіка 1986 г.

Дарагі Алесь.

Архівы Гродзеншчыны (як і ўсіх іншых раёнаў Беларусі) раскіданы ў самых розных гарадох СССР, а таксама ў Польшчы і, пэўна, недзе яшчэ.

Перш за ўсё, яны ёсць у Гістарычным архіве ў Гродна, за­тым у Центральным архіве ў Мінску, затым у Вільні, затым у Ленінградзе, у Маскве. Надта шмат дакументаў у свой час было надрукавана ў такіх выданнях, як "Акты, издаваемые Ви­ленской археографической комиссией", "Русская историче­ская библиотека" і іншых. Пра гэта, але надта коратка, гаво­рыцца ў маёй кнізе "Очерки по археографии". Розныя матэры­ялы ёсць у маёй кнізе, што выйшла ў 1965 г., — "Предпосылки крестьянской реформы 1861 г. в Литве и Западной Белоруссии" (там спасылкі на архівы, адкуль браў матэрыялы).

У добрых выданнях, такіх як "Русская историческая библио­тека", у канцы ёсць паказнікі — геаграфічныя і імён. Таму хто-небудзь з нас павінен дабрацца ў Мінск ці Гродна (перш трэба даведацца, ці ёсць у Гродна гэтыя кнігі), даведацца, ці ёсць што пра Гудзевічы (трэба браць шырай — можа, увесь Мастоўскі раён) і зрабіць адпаведныя выпіскі. Паказнікі ёсць і ў "Актах Виленской