[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (34) »
Клайв Стэйплз Льюіс Конь і ягоны хлопчык
1. УЦЁКІ
Гэта аповесць аб падзеях, якія здарыліся ў Нарніі і на Поўдзень ад яе тады, калі ёю кіравалі кароль Пітэр і яго брат, і дзве сястры. У тыя дні, далёка на Поўдні, ля мора, жыў бедны рыбак па імені Аршыш, а з ім хлопчык па імені Шаста, які клікаў яго бацькам. Раніцай Аршыш выходзіў у мора лавіць рыбу, а днём запрагаў асла, клаў рыбу ў павозку і ехаў у бліжэйшую вёску гандляваць. Калі ён утаргоўваў шмат, ён вяртаўся ў добрым гумары і Шасту не чапаў; калі ўтаргоўваў мала, прыдзіраўся, як толькі мог, і нават біў хлопчыка. Прычапіцца было няцяжка, Шаста рабіў усё па хаце — праў і рамантаваў сеткі, кухарыў і прыбіраў. Шаста ніколі не думаў пра тое, што ляжыць ад іх на Поўдзень; ён бываў з Аршышам у вёсцы, і яму там не падабалася. Ён бачыў такіх самых людзей, як яго бацька — у бруднай доўгай вопратцы, сандалях і цюрбанах, з бруднымі доўгімі бародамі, якія павольна тлумачылі аб вельмі нудных справах. Затое яго жыва займала ўсё, што ляжыць на Поўнач; але туды яго не пускалі. Рамантуючы на парозе сеткі, ён са смуткам глядзеў на Поўнач, але бачыў толькі схіл узгорка і неба, і рэдкіх птушак. Калі Аршыш сядзеў дома, Шаста пытаўся: «Бацька, што там, за ўзгоркам?» Калі Аршыш злаваўся, ён драў яго за вушы, калі ж быў спакойны, адказваў: «Сын мой, не думай аб пустым. Як сказаў мудрэц, стараннасць — корань поспеху, а тыя, хто задаюць пустыя пытанні, вядуць карабель глупства на рыфы няўдачы». Шасце здавалася, што за ўзгоркам — нейкая дзівосная таямніца, якую бацька пакуль хавае ад яго. На самой справе рыбак гаварыў так, бо не ведаў, ды і ведаць не жадаў, якія землі ляжаць на Поўначы. У яго быў практычны розум. Аднойчы з Поўдня прыбыў незнаёмец, зусім іншы, чым тыя, каго бачыў Шаста да гэтага часу. Ён сядзеў на выдатным кані, і сядло яго зіхацела срэбрам. Зіхацелі і кальчуга, і вастрыё шалома, якое тырчала над цюрбанам. На баку яго вісеў ятаган, спіну прыкрываў медны шчыт, у руцэ была дзіда. Незнаёмец быў цёмны тварам, але Шаста прывык да цемнатварых, здзівіла яго іншае: барада, пафарбаваная ў пунсовы колер, вілася кольцамі і блішчала ад духмянага алея. Аршыш зразумеў, што гэта — тархан, гэта значыць вяльможа, і схіліўся да зямлі, неўзаметку паказваючы Шасце, каб і той схіліў калені. Незнаёмец папрасіў начлегу на адну ноч, і Аршыш не адважыўся адмовіць яму. Усё лепшае, што было ў хаце, гаспадар паставіў перад ім, а хлопчыку (так заўсёды бывала, калі прыходзілі госці) даў кавалак хлеба і выгнаў на двор. У такіх выпадках Шаста спаў з аслом, у хлеве; але было яшчэ рана і, паколькі ніхто ніколі не казаў яму, што нельга падслухоўваць, ён сеў ля самай сцяны. — О, гаспадар! — прамовіў тархан. — Мне заўгодна купіць у цябе гэтага хлопчыка. — О, спадар мой! — адказаў рыбак, і Шаста адгадаў па яго голасе, што вочкі ў яго бліснулі. — Як прадам я, твой верны раб, свайго ўласнага сына? Хіба не сказаў паэт: «Моцная, як смерць, бацькоўская любоў, а сыны даражэй, чым дыяменты?» — Магчыма, — суха вымавіў тархан, — але іншы паэт казаў: «Хто хоча госця падмануць — падлей, чым гіена». Не апаганьвай хлуснёй свае вусны. Ён табе не сын, бо ты цёмны тварам, а ён светлы і белы, як праклятыя, але прыгожыя бязбожнікі з Поўначы. — Даўно сказаў хтосьці, — адказваў рыбак, — што вока мудрасці вастрэй дзіды! Ведай жа, о мой высакародны госць, што я, з беднасці сваёй, ніколі не быў жанаты. Але ў год, калі Тысрок (хай жыве ён вечна) пачаў сваё вялікае і блаславёнае валадаранне, у ноч поўні, багі пазбавілі мяне сну. Я ўстаў з ложка і выйшаў паглядзець на месяц. Раптам пачуўся плёскат вады, нібы нехта веславаў вёсламі, і слабы крык. Крыху пазней прыліў прыбіў да берага маленькую лодку, у якой ляжаў усушаны голадам чалавек. Мабыць, ён толькі што памёр, бо ён яшчэ не астыў, а побач з ім была пустая пасудзіна і жывое немаўля. Успомніўшы аб тым, што багі не пакідаюць без узнагароды добрую справу, я праслязіўся, бо раб твой мяккасардэчны, і… — Не хвалі сябе, — перапыніў яго тархан. — Ты ўзяў немаўля, і ён адпрацаваў табе ў дзесяць разоў тваю бедную ежу. Цяпер скажы мне цану, бо я стаміўся ад твайго пустамоўя. — Ты мудра заўважыў, спадар, — сказаў рыбак, — што праца яго выгадна мне. Калі я прадам гэтага хлопчыка, я павінен купіць ці наняць іншага. — Даю табе пятнаццаць паўмесяцаў, — сказаў тархан. — Пятнаццаць! — завыў Аршыш. — Пятнаццаць манет за асалоду маіх вачэй і апору маёй старасці! Не смейся з мяне, я сівы. Мой кошт — семдзесят паўмесяцаў. Тут Шаста падняўся і ціха сышоў. Ён ведаў, як людзі таргуюцца. Ён ведаў, што Аршыш выручыць за яго больш за пятнаццаць манет, але менш за семдзесят, і што спрэчка працягнецца не адну гадзіну. Не думайце, што Шаста адчуваў тое самае, што адчулі б мы, калі б нашыя бацькі вырашылі нас прадаць. Жыццё яго было не лепшае за рабства, і тархан мог аказацца дабрэйшым, чым Аршыш. Да таго ж, ён вельмі ўзрадаваўся, даведаўшыся пра сваю гісторыю. Ён часта бедаваў раней, што не можа --">- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (34) »
Последние комментарии
2 дней 3 часов назад
2 дней 10 часов назад
2 дней 10 часов назад
2 дней 13 часов назад
2 дней 15 часов назад
2 дней 18 часов назад