Гамбрынус [Александр Иванович Куприн] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (11) »
I
Так называлася піўная ў бойкім партовым горадзе на поўдні Расіі. Хоць яна і месцілася на адной з самых людных вуліц, знайсці яе было досыць цяжка з прычыны яе падземнага размяшчэння. Часта наведвальнік, нават блізка знаёмы і добра прыняты ў Гамбрынусе, умудраўся мінуць гэтую надзвычайную ўстанову і, толькі прайшоўшы дзве-тры крамы, вяртаўся назад.
Шыльды зусім не было. Проста з тратуара заходзілі ў вузкія, заўсёды адчыненыя дзверы. Ад іх вялі ўніз гэткія ж вузкія сходы ў дваццаць каменных прыступак, абабітых і скрыўленых многімі мільёнамі цяжкіх ботаў. Над сходамі ў міжваконні красаваўся гарэльефны размаляваны вобраз славутага апекуна піўной справы, караля Гамбрынуса, велічынёю прыблізна ў два чалавечыя росты. Гэты скульптурны твор быў напэўна першай працай пачынаючага аматара і выглядаў груба выкананым з акамянелых кавалкаў наздраватай губкі, але чырвоны камзол, гарнастаевая мантыя, залатая карона і высока ўзняты куфаль, з якога сцякала белая пена, не пакідалі ніякага сумнення, што перад наведвальнікам — сам вялікі патрон піваварэння.
Піўная мела дзве доўгія, але надзвычай нізкія скляпеністыя залы. 3 каменных сцен заўсёды сачылася, збягаючы струменьчыкамі, падземная вадзіца і зіхацела ў агні газавых ражкоў, якія гарэлі дзень і ноч, таму што ў піўной вокнаў зусім не было. Але на скляпеннях можна было яшчэ досыць выразна разабраць сляды займальнага насценнага жывапісу. На гэтым жа малюнку балявала вялікая кампанія нямецкіх малойчыкаў у паляўнічых зялёных куртках, у капелюшах з цецеруковымі пёрамі, са стрэльбамі за плячыма. Усе яны, павярнуўшыся тварам да піўной залы і выставіўшы куфлі, віталі публіку, а двое пры гэтым яшчэ абдымалі за талію дзвюх дзябёлых паненак, служанак пры вясковай карчме, а магчыма дачок шаноўнага фермера. На другой сцяне быў намаляваны вялікасвецкі пікнік часоў першай паловы XVIII стагоддзя; графіні і віканты ў напудраных парыках манерна весяляцца на зялёным лузе з ягняткамі, а побач, пад разложыстымі вербамі,— ставок з лебедзямі, якіх грацыёзна кормяць кавалеры і дамы, што сядзяць у нейкай залатой шкарлупіне. На другім малюнку была хахлацкая хата і сям’я шчаслівых маларасіян, якія скачуць гапака са штофамі ў руках. Яшчэ далей красавалася вялікая бочка, і на ёй, увітыя вінаградам і лісцем хмелю, два агідна тоўстыя амуры з чырвонымі тварамі, тлустымі губамі і бессаромна маслянымі вачыма чокаюцца плоскімі келіхамі. У другой зале, аддзеленай ад першай паўкруглай аркай, ішлі малюнкі з жыцця жаб: жабы п’юць піва ў зялёным балоце, жабы палююць на стракоз сярод густога чароту, грае струнны квартэт, б’юцца на шпагах і г. д. Відаць, сцены размалёўваў замежны майстар.
Замест сталоў былі расстаўлены на падлозе, густа пасыпанай пілавіннем, цяжкія дубовыя бочкі: замест крэслаў — невялікія бочачкі. Направа ад уваходу ўзвышалася невялікая эстрада, а на ёй стаяла піяніна. Тут кожны вечар, ужо шмат год запар, граў на скрыпцы для пацехі і забавы гасцей музыкант Сашка — яўрэй, лагодны, вясёлы, п’яны, лысы чалавек, з выглядам аблезлай малпы, няпэўнага ўзросту. Міналі гады, мяняліся лакеі ў скураных нарукаўніках, мяняліся пастаўшчыкі і развозчыкі піва, мяняліся самі гаспадары піўной, а Сашка нязменна кожны вечар к шасці гадзінам ужо сядзеў на сваёй эстрадзе са скрыпкай у руках з маленькім беленькім сабачкам на каленях, а каля гадзіны ночы пакідаў Гамбрынус у суправаджэнні той жа сучкі Белачкі, ледзьве трымаючыся на нагах ад выпітага піва.
Між іншым, была ў Гамбрынусе і другая нязменная асоба — буфетчыца пані Іванова — гладкая, бяскроўная, старая жанчына, якая ад бесперапыннай седні ў сырым піўным сутарэнні нагадвала бледных лянівых рыб, што насялялі глыбіні марскіх пячор. Як капітан карабля з рубкі, яна з вышыні сваёй буфетнай стойкі маўкліва распараджалася абслугай і ўвёсь час курыла, трымаючы папяросу ў правым кутку рота ды жмурачы ад дыму правае вока. Голас яе рэдка каму ўдавалася пачуць, а на паклоны яна адказвала заўсёды аднолькавай халоднай усмешкай.
II
Вялізны порт, адзін з самых вялікіх гандлёвых портаў свету, заўсёды быў повен суднаў. У яго заходзілі цёмна-ржавыя гіганцкія браняносцы. У ім грузіліся, ідучы на Далёкі Усход, жоўтыя таўстатрубыя параходы Добраахвотнага флоту, якія паглыналі штодзень доўгія цягнікі з таварамі або тысячы арыштантаў. Увесну і ўвосень тут развяваліся сотні сцягоў з усіх канцоў зямнога шара, і з раніцы да вечара чуваць была каманда і лаянка на самых розных мовах. Ад суднаў да незлічоных пакгаузаў і назад па хісткіх сходнях снавалі грузчыкі: рускія басякі, абадраныя, амаль голыя, з п’янымі, апухлымі тварамі, смуглявыя туркі ў брудных чалмах і ў шырокіх да каленяў, але абцягнутых вакол галёнкі шараварах, прысадзістыя мускулістыя персы, з валасамі і пазногцямі, пафарбаванымі хной у вогненна-моркаўны колер. Часта ў порт заходзілі зводдаль
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (11) »
Последние комментарии
10 часов 49 минут назад
11 часов 24 минут назад
12 часов 17 минут назад
12 часов 22 минут назад
12 часов 33 минут назад
12 часов 47 минут назад