У капцюрох ГПУ [Францішак Аляхновіч] (fb2) читать постранично, страница - 3

Книга 255501 устарела и заменена на исправленную


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

знайшоў дзьверы ягонага пакою зачыненымi.

Порт'ер на пытаньне, дзе ёсьць пан Селях, адказаў зьдзiвiўшыся:

— Выбачайце, тут нiколi нiякi пан Селях ня жыў. Тутака жыў пан Пятроў. Учора ён выехаў.

Ага! Попутчiк уцямiў. Мусiць, Селях у Менску меў нейкiя перашкоды з атрыманьнем загранiчнага пашпарту. Дык прыехаў пад чужым прозьвiшчам…

Попутчiк у сваёй хаце

— Татка, раскажэце мне казку!

Пяцёхгадовы хлапчук, Попутчiкаў сын, узглабаўся да яго на каленi i, тулячы галоўку да бацькаўскiх грудзей, прасiў:

— Раскажэце казку!

Попутчiк любiў свайго сына i хацеў узгадаваць яго ў беларускiм духу, што было повадам частых сямейных непаразуменьняў, бо жонка лямантавала:

— Што робiш? Калечыш дзiцё! Я ня хочу, каб ён быў беларусам.

— Будзе гэткiм, як i ягоны бацька.

— О, ня дай Божа, каб падобны быў да бацькi! Крый Божа ад гэткага няшчасьця!

— I скуль у цябе гэткая зьвярыная ненавiсьць да ўсяго беларускага?

— А ў цябе скуль гэткая любасьць да iх? Што яны табе далi, гэтыя твае беларусы? Службу маеш дзякуючы сваiм прыяцелям паляком.

У сямейны дуэт урываўся дзiцячы галасок:

— Татка, раскажэце мне казку!

I Попутчiк, тулячы да сябе сынаву галоўку, прыплюшчваў вочы i пачынаў расказваць. Iмправiзаваў.

Ужо не расказваў старую ўлюбёную казку аб Iкары, якому сонечныя косы ў часе палёту растапiлi вязаньнi крыльляў, а казаў-лятуцеў аб гэтай багаславёнай краiне, краiне грамадзкае справядлiвасьцi, краiне свабоды й творчага размаху. Казаў у прастор, сам да сябе, а дзiця, не разумеючы гэтых бацькаўскiх лятуценьняў, чула толькi мэлёдыю слоў i ў канцы засынала на каленах у бацькi.

Малодшы сын, двохгадовае дзiця, ужо даўно спаў у сваёй пасьцелi i ня чуў бацькаўскае казкi.

Цяжка было Попутчiку пераканаць сваю жонку ў патрэбе выезду ў Менск. Ведаючы, што сам ня дасьць рады, пусьцiўся на хiтрыкi. Рак-Мiхайлоўскiя мелi ўплыў на жонку, дык запрасiў iх да сябе на вячэру, i тады ўдалося пераламаць Попутчiху.

Некаторай палёгкаю ў палажэньнi было яшчэ тое, што Попутчiк меў у Менску мацi, дык цяжка было вымагаць ад сына, каб пасьля доўгага нябачаньня не паехаў яе адведаць.

— Ну, што-ж рабiць, — сказала канец канцоў Попутчiха, — калi так ужо надта хочаш — дык едзь, я нiчога процi ня маю. Спадзяюся, што да канца свайго водпуску на службе зьвернешся… Ну, а калi што… калi-б ты захацеў там застацца, — казала сумна, — дык што-ж рабiць, паедзем i мы ў Менск.

Попутчiк перамог на цэлай лiнii.

Падрыхтоўка да падарожжа

Пачалiся стараньнi аб загранiчным пашпарце. Хада ад установы да ўстановы. Пiсанiна розных паперак. Усё скончылася ўдала. Праз пару тыдняў Попутчiк ужо меў у кiшанi патрэбны дакумэнт.

Цяпер трэба было толькi атрымаць савецкую вiзу. Ну, але гэта будзе няцяжка. Дык-жа-ж памогуць прыяцелi «Грамадаўцы».

He памылiўся. Сябры «Грамады» сказалi:

— У паўпрэдзтве ў Варшаве ёсьць свой чалавек, беларус, «саветнiк» Ульянаў. Ён табе гэта наладзiць. Ужо мы пастараемся аб гэта.

Пасьля нейкага часу сказалi яму:

— Мы гутарылi з Ульянавым. Ён надта добра да цябе ставiцца. Толькi кажа, што ты павiнен раней выйсьцi з «Рады». Дык-жа сам разумееш, што табе, як вiцэ-старшынi «Рады», не выпадае ехаць… Нельга-ж сядзець на двох крэслах.

— О, калi толькi аб тое iдзе, дык справа лёгкая.

* * *
Нарэшце атрымаў пажаданую савецкую вiзу. Усьмiхаючыся, чытаў штамп на аднэй з бачын пашпарту, дзе гаварылася ў расейскай мове:

«паказчык гэтага мае права пражываць ува ўсiх рэспублiках Савецкага Саюзу, апрача вострава Кайгач, Валгуеў, ды вастравоў на Белым моры»…

«А якi-ж чорт панёс-бы мяне на гэты Кайгач або на Белае мора! Вось яшчэ! Мо захочацца мне адведаць Салоўкi!.. Калi-б i захацелася кудысьцi паперцi, дык хутчэй на паўдня, Крым, Каўказ… А яны мяне асьцерагаюць, каб я, крый Божа, не апынуўся на Ледавiтым акiяне… Вось сьмех!..»

Попутчiк ня мог дачакацца часiны ад'езду. Усё валiлася з рук. Жыў толькi думкай аб Менску. Нават ува снох сваiх бачыў гэты горад.

Здавалася яму ўва сьне, што йдзе вулiцамi Менску. Але ўва сьне пачуцьцё было зусiм iншае. Адчуваў нейкi несупакой, страх чагосьцi. Чагосьцi невядомага, страшнога i нечаканага: Знаёмыя ўцякалi ад яго. Ён гнаўся i ня мог здагнаць. Цяжкое пачуцьцё самотнасьцi, бясьсiльнасьцi, непараднасьцi было гэтак неўмагату, што будзiўся, аблiваючыся потам…

— Э, сон глупства!.. Сны трэба заўсёды тлумачыць наадварот…

* * *
Попутчiк перад выездам не зрабiў, як раней думаў, развалу «Рады». Ня меў на гэта энэргii. «Чорт з iмi!» — думаў. — Самi разваляцца… Гэта ўсё стаiць на глiняных нагах… Усё трымаецца толькi субсыдыяй… Ня дасьць Рачкевiч субсыдыi — i ўсе разьбягуцца… Нiшто i нiхто не пераможа «Грамады»…

Растаньне з Паўлюкевiчам ня было варожае. Наадварот, нават Паўлюкевiч казаў:

— Ну, што-ж, понимаете… Вы культурны працаўнiк, понимаете…

Вам яны нiчога ня зробяць… Я-б на вашым месцы таксама зрабiў, понимаете… Ну, усяго добрага…

Выезд