Вершnik [Анатоль Івашчанка] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

асадку рухацца хутчэй. У выкшталцоным танцы.



* * *

Паасобку мы – нішто сабе: някідкія, кожны існуе ў межах пэўных абставінаў, наводдалі ад усемагчымых ідэяў, канцэпцыяў і да т. п.

Але калі мы сыходзімся разам – у вышэйшым значэньні выразу «узважьшь на трох» – нешта ўключаецца ўнутры. «Мы» зьнікаем – філолух, «чоўнік» і drug-дылер. Кожны займае звыклае мейсца, кібы Алеф на вяршыні кабалістычнага трохкутніка. I тады руйнуюцца ўсе ідэі, канцэпцыі й да г. п. Адсюль нараджаецца Veritas...

Выратоўвае адно перыферыйная думка, што заўтра ніхго ня ўспомніць тае пустое п’янае балбатні.



* * *

прачнуцца з усьмешкай на вуснах і радасна ступіць у калючыя абдымкі зімы

падобна да тых сектантаў з прасьветленымі тварамі блукаць па вулках спаленых гарадоў

заўважаючы ў саляных слупох абліччы былых сяброў

а потым у прыдарожнай карчме паставіць сьвечку па душах манекенаў

што мужна загінулі ў баёх Гандорскае вайны



* * *

Ляціць недапалак ды думае:

«Толькі ня ў сьметніцу. Не, ня трапіў! А то якое ж гэта прыніжэньне парахнець сярод смуроду мёртвых целаў супляменьнікаў. А так, можна сказаць, жыцьцё ўдалося: былі і напал, і палёт, і велічны скон у нетаропкім затуханьні на вільготным ходніку, адчуваючы еднасьць з ранішнімі ліхтарамі.....»



(СЬВЯДОМАСЬЦЬ ЛЮДСКОЕ ПЛЫНІ)
Зьзяюць скрозь зьмяінае сьвісьценьне
ззолотокольцассерьгибрасслеттыцепочки
воўчыя вочы сумны шалёны дзявочы
позірк сьмерць поруч крочыць
сочыць зірк за плячом па чом?
дзяўчо з барадой
радок-парадокс
чыво?
шукаюць ворага хворага
ага! вочы вочывочывочыво
сьмерць-асілак асілакасілакасіла
з-за пляча
плача й рыкае брыдка
матылёва-металёвае
пяро-брытва

  (ПА-ЗА
Дотыкам і ноччу
сьнегам і ліхтаром
мной і табой
попелам і думкай
інь ян і
разьдзеланай пароўну яешняй
джапай і вусенем
агнямі Кастанэды й
трэцяй хрустальнай нагой
лістуюцца
пустэльнікі
зімы)


* * *
Мне кажуць:
«Не абдумвай фразы,
не валаводзься з сэнсам –
патрэбныя словы самі знойдуць цябе».
I я занатоўваю,
ня надта зьдзіўляючыся,
калі выпадковы радок
раптоўна раскрывае сэнс напісанага.
Мне кажуць:
«Ня слухай нікога,
акрамя свайго сэрца,
Ідзі сваім Шляхам».
I я не зважаю на тое, што мой шлях
вельмі нагадвае трамвайны маршрут.
Вусны варушыць незнаёмая мантра,
а пацеркі робяць чарговае кола.
Мне кажуць:
«Не забывайся на тое,
што ты граеш галоўную ролю
ў гісторыі сьвету».
Але я, здаецца, ня чую,
у адрозьненьне ад кагосьці яшчэ,
хто ўвесь час крочыў поруч.
I ён перасмыквае затвор,
чакаючы далейшых указаньняў.


* * *
Іду насустрач вясьне.
Жоўтыя вочы сьветлафораў
крыважэрна ўпіваюцца ў начную прастору.
Лаўлю адбітак тваіх валасоў
у вокнах апошняга катафалку.
Няпроста быць нешматслоўным.
Небаяздольны (неба, я здольны!),
іду прэч ад зімы
насустрач вясьне,
насустрач сабе.


* * *
«Бітва паміж розумам і думкамі
скончылася пераканаўчай нічыёй», –
вымавіў і нрачнуўся.
Рухаемся прыслухоўваючыся,
кахаем прыслухоўваючыся,
жывем прыслухоўваючыся...
«Шчасьлівыя, –
замілавана рэкаюць з дагератыпаў, –
вы ведаеце тое, што нам ня сьнілася...»
Па горадзе ходзіць п’яная Плачка,
ловячы гукі сваёй мовы...
Моўчкі назіраем,
як канае на нашых руках
паэзія.


* * *
Словы будуюць сьцены
словамі мосьцяць брук
словы
прыступкамі
вядуць
і
выводзяць
героя
ў
зачараваная кода
мінатаўр цярпліва чакае


* * *
«Зусім ня кожная вестка благая,
і ня кожны набытак – страта,
але сьмерць заўсёды нараджэньне», –
хацеў быў сказаць ёй,
а вымавіў адно:
«Мае