Петраград — Брэст [Іван Пятровіч Шамякін] (fb2) читать постранично, страница - 1
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (200) »
Іван Шамякін ПЕТРАГРАД — БРЭСТ
Гістарычны раманПадрыхтаванае на падставе: Іван Шамякін, Петраград — Брэст. Гістарычны раман; Школьная бібліятэка. — Мінск: Беларусь, 1991. — 486 с.
Copyright © 2015 by Kamunikat.org
Прадмова
Іван Шамякін ужо даўно вядомы як пісьменнік сучаснай тэмы. Яго раманы «У добры час», «Крыніцы», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Вазьму твой боль» узнімалі самыя вострыя праблемы дня, уцягвалі чытачоў у спрэчкі, хвалявалі сваёй актуальнасцю, надзённасцю, смеласцю пастаноўкі важных, злабадзённых праблем. Але нават у творах на сучасную тэму І. Шамякін не раз спрабаваў спалучыць сучаснае і мінулае, будаваў твор на перасячэнні двух часовых пластоў. Адзін з іх — сучаснасць, другі — наша нядаўняя гісторыя, гады Вялікай Айчыннай вайны. Пісьменніку хацелася асэнсаваць перажытае, падзяліцца сваімі ўражаннямі, думкамі пра тое, чаму ён быў сведкам у суровыя гады вайны. Прызваны ў армію ў 1940 годзе, ён ваяваў у зенітных часцях на Поўначы, пазней удзельнічаў у вызваленні Польшчы і ў баях на Одэры. Першыя яго спробы адлюстраваць убачанае ў мастацкім слове — апавяданні «У дзень перамогі», «Браты», «Бацька», «На знаёмых шляхах», а таксама аповесць «Помста» былі напісаны па свежых слядах падзей, у 1945-1947 гадах. А потым Івана Шамякіна зацікавіла тэма партызанскай барацьбы ў тыле ворага і ён, не маючы магчымасці абаперціся на ўласныя ўражанні, шукаў сюжэт для новага твора ў архівах, выкарыстоўваў успаміны былых партызан. Першы раман «Глыбокая плынь», адзначаны ў 1951 годзе Дзяржаўнай прэміяй СССР, напісаны на свежым тады, але ўжо гістарычным матэрыяле. У аснову яго пакладзена дзейнасць партызанскай брыгады на тэрыторыі Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. І ў далейшай сваёй творчасці Іван Шамякін працягвае распрацоўваць сюжэты з мінулага, грунтуючыся не толькі на ўласных успамінах, але і на дакументальных матэрыялах. Сабраныя ім сведчанні аб падпольнай барацьбе, уражанні ад гутарак з вядомымі арганізатарамі падполля ў Беларусі ляглі ў аснову аповесцей «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт». У прадмове да гэтых твораў Андрэй Макаёнак надзвычай выразна вызначыў, што значыла для Івана Шамякіна яго вяртанне да тэмы вайны: «Эмацыянальная памяць выхоплівае з мінулага падзеі і факты, якія ў свой час уразілі ўяўленне мастака. І зараз, праз многа год, жывуць у душы трапяткія адносіны да гераічных учынкаў людзей і нязгасная патрэбнасць апавядаць, расказаць з любоўю і горыччу не толькі пра слаўныя падзеі незабыўнага мінулага, але і пра свае шматгадовыя роздумы. І ў гэтым праяўляецца не толькі грамадзянскі абавязак, але і гуманістычная сутнасць савецкага пісьменніка, сведкі і ўдзельніка ўсенароднай вайны супраць фашызму». Патрэбнасць апавядаць пра мінулае... Яна павяла пісьменніка ад гадоў Вялікай Айчыннай вайны ў больш даўні час, да самага пачатку гісторыі нашай сацыялістычнай дзяржавы. Кастрычніцкая рэвалюцыя, Уладзімір Ільіч Ленін — зварот да гэтых невычэрпных, высокіх тэм для І. Шамякіна быў не толькі далейшым заглыбленнем у даўняе мінулае, але і новай спробай звязаць былое з сучасным, паказаць, з чаго пачыналася Савецкая ўлада, з якімі цяжкасцямі ўдалося яе адстаяць у тыя часы. У яго аповесцях «Першы генерал», «Эшалон прайшоў», «Браняпоезд "Таварыш Ленін"», у апавяданнях «Матрос з "Алега"», «Хлеб» Ленін часцей за ўсё паказваецца ва ўспрыманні людзей, якім давялося бачыць правадыра, гутарыць з ім, выконваць яго даручэнні. Як сведчыць сам пісьменнік, гэтыя творы аб'яднаны тэмай «Ленін у лёсах людзей». Гучыцць яна і ў рамане «Петраград — Брэст», прысвечаным цяжкім, трагічным эпізодам з гісторыі заключэння Брэсцкага міру ў першыя месяцы існавання Савецкай улады. Аўтар назваў яго гістарычным раманам. І гэта сапраўды шырокамаштабнае гістарычнае палатно, заснаванае на сапраўдных падзеях, пацверджаных шматлікімі дакументальнымі матэрыяламі. Глыбокая дасведчанасць ва ўсім, што звязана з сюжэтам твора, дазволіла І. Шамякіну выдатна перадаць атмасферу часу, гістарычны фон падзей, якія разгортваюцца ў рамане. А дзейнічаюць тут як рэальныя гістарычныя асобы — Ленін, Троцкі, Бухарын, Сталін і іншыя, так і літаратурныя персанажы, створаныя ўяўленнем пісьменніка,— Багуновіч, Міра, Рудкоўскі, Пастушэнка... І падзеі разгортваюцца ў двух планах: дакументальна-мастацкі паказ эпізодаў, звязаных з барацьбой У. І. Леніна за падпісанне міру з Германіяй, спалучаецца з сюжэтнай лініяй «выдуманых» герояў — тых, хто супрацьстаіць войскам кайзераўскай Германіі на граніцы, якая праходзіць па шматпакутнай беларускай зямлі. Абедзве лініі перасякаюцца толькі ў фінале. Але колькі ні пераключаецца ўвага чытача ад падзей у Петраградзе да таго, што адбываецца ў акопах, паміж імі не перарываецца шчапленне, увесь час існуе нябачнае сілавое поле. Яно і ў маральным супрацьстаянні Леніна з Троцкім, з «левай апазіцыяй», і ў барацьбе думак, уяўленняў пра
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (200) »
Последние комментарии
17 часов 12 минут назад
17 часов 13 минут назад
17 часов 21 минут назад
17 часов 29 минут назад
18 часов 27 минут назад
18 часов 45 минут назад