Загад [Васіль Быкаў] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

адразу нават уцяміўшы, што здарылася, павісшы жыватом на краі траншэі, Пятрашкін некалькі хвілін нерухома слухаў залівісты выклік і потым спотырча кінуўся да камутатара.

— «Рэзеда», «Рэзеда», як чутна?.. Дзе вы там прапалі?.. Гаворыць «Клён»...

Тэлефаніст нема замычэў ад радасці, амаль фізічна адчуў, як звалілася з яго душы вялізнае гора. Ён зараз жа выклікаў «Волгу» і торапка, нібы баючыся згубіць сваё неспадзяванае шчасце, закрычаў у трубку:

— «Волга»! «Волга»!., перадайце дваццаць першаму, іх загад выканан... Сувязь ёсць! Ёсць сувязь! Гаварыце з «Клёнам»... Што? На­чальник сувязі?.. Няма ўжо начальніка сувязі. Няма... Гаварыце з «Клёнам»...

Часопіс "Маладосць", № 12, 1958.