Золата князёўны [Ляхновіч Павел] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

дзён мяняем. Кашулі самі мыем.

- Дык што, жанчын зусім няма?

- Я ж кажу – няма…

- Лодка – атамная? – сваяк кідае позірк на Лёнікаву лысіну.

- Атамная, а як жа…

- Я і гляджу, ты ж малады зусім, трыццаць гадоў ёсьць?

- Дваццаць пяць.

- Во, дваццаць пяць, а лысіна большая, чым у бацькі. Радыяцыя!…

- Не думаю. Аблысеў яшчэ ў ваеннай вучэльні, да таго, як гэтую лодку першы раз убачыў. Відаць – парода…

- Не! Глянь – бацьку за пяцьдзесят, а ён толькі крыху лысаваты, а ў цябе ажно да патыліцы.

- Што табе да яго лысіны, - крыўдзіцца за сына Дамінікавіч, - гэта ад фуражкі. Галава парыцца.

- Каб так было, то ўсе ваенныя і мянты былі б лысыя. Не, гэта – радыяцыя!

- Дык я ж кажу, што аблысеў яшчэ як вучыўся, пачынае губляць цярпеньне Лёнік, а пра сябе думае: “Ну, зараз пярэйдзе да маіх мужчынскіх здольнасьцяў”.

- Слухай, а…

- А з гэтым усё ў парадку.

- Ха-ха! У парадку! Гэта добра, што ў парадку. Давайце вып’ем, каб елася, пілося, хацелася й маглося.

Дапілі гарэлку, ”прыкусілі”, узяліся за піва.

- Слухай, Лёнік, усё ж як вы там па паўгода трываеце без жанчын? Вы ж маладыя, старых не пашлюць…

- Што “як”? Ну без жанчын і без жанчын…

- А я вось чуў, што вам зь Японіі гумовых закупляюць. Праўда?

- Ну, праўда, праўда…- Лёнік крыху захмялеў, сваяк ужо не здаецца нудным, захацелася “прыкалоцца”.

- Не, сур’ёзна. Мне ж цікава. Быць не можа, каб дзяржава не забясьпечыла. Гэта ж ваша здароўе… Нельга паўгода цярпець!

- Ну, я ж кажу – праўда.

- А ты спрабаваў? Ну, ляльку гэтую?

- Супыніся, што гэта за гутарка? – перарывае сваяка Дамінікавіч, для якога Лёнік усё яшчэ дзіця. – Давайце пра што-небудзь іншае.

- Не, ты мне скажы, - не сунімаецца сваяк. – Спрабаваў?

- Я не спрабаваў. Мой сябра, Віця, той спрабаваў, - падводзіць Лёнік сваяка да “прыкольнага” пытаньня.

- Ну і як? Распавядаў?

- Распавядаў. Казаў, усё як з жывой, нават трыпер падхапіў…

І ўсе трое, ды яшчэ буфетчыца, якая ўвесь час уважліва сачыла за гутаркай, рагочуць. Усім весела. Цяжар у Лёнікавай галаве даўно зьнік, дзень бачыцца сьветлым і радасным, хочацца вастрасловіць, і сам сабе Лёнік здаецца вельмі незвычайным і значным. Дамінікавіч спрабуе разьвітацца са сваяком, але той хуценька падхопліваецца і прыносіць яшчэ пляшку. Плюхае па шклянках, жадае ўсім добрага здароўя. Потым падпірае галаву рукой: “Не, Лёнік, ты мне ўсё ж растлумач – як вы там трываеце бяз баб?”

1992 г.


Пачатак сезона

О, паляваньне! Сапраўдная ўцеха для сапраўдных мужчынаў! Трапяткое чаканьне адкрыцьця сезону, гутаркі да позьняй ночы з калегамі па хобі, назапашваньне пораху, шроту, гільз. Сварка з жонкай з-за пасечаных на клакі валёнак. Пошукі стрэльбы, якая за лета зьнікла з жалезнай скрынкі і апынулася сярод хлуду на антрэсолі.

Нарэшце, ура! Жнівень. Зь вечара вы едзеце на рыбгас, дзе на сажалках “аж чорна” качак. Гэта каб заўтра пачаць яшчэ на золку. Некалькі разоў пераглядаеце рэчавы мяшок. Так, хлеб узяў. Вараныя яйкі ўзяў. Памідоры, агуркі, цыбулю ўзяў. Так, гарэлка. Дзе другая бутэлька?

- Хопіць адной! – рашуча запярэчвае паплечніца, - а то перастраляецеся там…

Вы тлумачаце, што на сьвежым паветры, пад зорамі дзьве пляшкі – проста мізэр, што дурныя бабы нічога не разумеюць і атрымліваеце ў адказ нешта пра хлеб, які “мы наеліся з твайго паляваньня” і пералік рысаў вашага характару, зь якіх самае пяшчотнае – “прыдурак”. Прапусьціўшы гэтую тыраду паўз вушы, вы ўручаеце сваёй палове “Даведнік паляўнічага”, закладзены на рэцэптах прыгатаваньня дзічыны, і чуеце зьдзеклівы сьмех.

На месцы збору вас віншуюць з пачаткам сезону і цікавяцца, колькі набояў вы ўзялі. О-о, едучы на рыбгас трэба браць не меней за дзьве сотні, інакш там няма чаго рабіць. Тут вы раптоўна пацееце. І хоць вяртацца – благая прыкмета, нічога не зробіш. Як кажуць, кепская памяць дапамагае трымаць у форме ногі…

Захэкаўшыся, вы прыбягаеце да кампаніі сапраўдных мужчынаў, калі яны ўжо расьселіся па легкавушках, і заціскаецеся ў адну зь іх. Недзе хвілін празь пяць, ужо выехаўшы за горад, вы бачыце, што пярэдняя машина мяняе курс на 180 градусаў. Усе астатнія спыняюцца і абмяркоўваюць, што б гэта магло значыць. Ага, вунь той, што відавочна “адзначыў” пачатак сезону, забыўся на лаўцы перад домам стрэльбу. Пашчасьціла, вярнуўся своечасова…

Разьмясьціўшыся на дамбе паміж сажалкамі, вываліўшы свае запасы ў агульную кучу, па крузе пускаецца шклянка. Гучаць тосты ў гонар паляўнічага братэрства, пажаданьні добрага палявання, праклёны незьлічоным хмарам камароў. Зрэшты, на камароў пасьля трэцяй перастаюць зьвяртаць увагу.

Вечарэе. За хмызы апускаецца барвовы дыск сонца. У паветра падымаюцца