Пяць сутак [Антон Алешко] (fb2) читать постранично, страница - 4


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

шлях з мноствам вялікіх зорак, ёсць адлюстраванне небам агнёў узлётнай паласы на іх аэрадроме.

Навокал усё гудзела, дрыжала зямля пад нагамі, а гул рэактыўных самалётаў далятаў са старту, як простае шорганне аднаго ліста фанеры аб другі.

I Драбышэўскі зараз чамусьці ўспомніў школу, якую ён лёгка скончыў. Прайшоў дзесядь класаў, нібы па вуліды прашпацыраваў. Не слухаў бацькі, які хацеў, каб сын скончыў школу медалістам. Паспрабаваў у адзін інстытут, зайшоў у другі, трэці —не бяруць дакументаў, на­ват ветліва ўсміхаюцца. У атэстаце сталасці ў Драбышэўскага — адны тройкі. I зразумеў ён тады ўсё, не мог сабе дараваць сваёй лёгкадумнасці... Яму і зараз оорамна за сваю вучобу ў школе.

Далей Драбышэўекі падумаў, што цяпер робядь дома. Дзед, пэўна, чытае газету, асядлаўшы акулярамі сіняваты нос, сястрычка рашае задачы. Яна хітрая, вучыцца выдатна. А маці, як заўсёды, сядзіць у за­печку задумлівая...

Эх, мама, мама, не адзін сівы волас у цябе праз мяне, былога непаслухмянага вучня! Ты думаеш зараз, што твой Кастусь дзе-небудзь мерзне з аўтаматам у руках, пільна ўзіраецца ў цемру ночы, стоячы ў каравуле. Не! Мне зусім не холадна і я дзяжуру на палётах!

Лагодна плылі думкі салдата, і яму марылася, што ён паступіў ужо ў авіяцыйнае вучылішча, скончыў і збіраецца лятадь ноччу.

— Салдат Драбышэўскі!—абудзіў яго голас дзяжурнага па сувязі.

— Я-а-а!—крыкнуў Драбышэўскі.

— Да мяне! A-а, вы тут? Ведаеце, дзе знаходзіцца цір?

— Ведаю...

— Недзе пашкоджана лінія, якая ідзе на маяк, у прамежку між камандным пультам і цірам. Прашу празваніць лінію...

— Слухаюся!

Драбышэўскі закінуў на плячо рамень тэлефоннага апарата і рушыўпа лініі. Ён аддаляўся ад узлётнай паласы і звяртаў увагу на яе, калі цемень ночы велічна і казачна прабівалі пражэктары. Адсюль, з узгорка,. нават віднеўся лес за аэрадромам, далёкі і прыгожы, прысыпаны снегам. Потым Драбышэўскі зайшоў за грудок і так заняўся работай, што ужо не азіраўся. Праз нейкі час заўважыў, што вецер узмацніўся, а потым пайшоў снег. Чуўся гул рухавікоў у паветры, а святла пражэктараў ужа не відно было.

— Арыс, як мяне чуваць?—запытаўся Драбышэўскі, падключыўшыся да лініі.

— Добра чую...

— Ліпа, як чуеце мяне?— каторы раз пытаўся Драбышэўскі, седзячы каля апарата. Ліпа маўчала. Драбышэўскі пайшоў далей.

Завіруха круділа ўсё мацней, вецер збіваў з ног,. Ён апусдіў вушы шапкі-вушанкі, завязаў іх пад барадою і пабрыў наперад. Ужо і гулу рухавікоў не чутно. Наўкола стаяў манатонны свіст ветру. Снег ляпіў у твар, шыўся ў рукавы і за каўнер.

— Ліпа! Ліпа! Як чуваць?—хрыпла крычаў у халодную трубку Драбышэўскі, але адказу не было.

Сувязіст падбадзёрваў сябе і ішоў далей. Вецер валіў яго з ног, але салдат уставаў і бокам ішоў наперад. Вось ён апынуўся ў нейкай яме. Што тут было? Мажліва, капанір для машыны, а можа што другое. Тут зацішца і нават цёпла. Хацелася крыху адпачыць, пасядзець і паназіраць, як вверху сыплецца снежны пыл. Успомніў, што сёння казаў стар­шына, і адразу ўстаў, пайшоў далей. На ветры заўважыў, што рукі яго сталі дяжкія, не слухаюцца. Нарэшце Драбышэўскі падышоў да адзінокай грушы-дзічкі. Пазнаў яе і ўзрадаваўся, як даўно знаёмаму чалавеку. Адсюль ужо рукою падаць да ціра. Трэба спяшацца. Ведер скуголіў у голай вершаліне грушы. Драбышэўскі ступіў некалькі крокаў уперад і знайшоў пашкоджанне. Звязаў кабель, пачаў званіць.



— Арыс, як мяне чуваць?

— Добра чуваць...

— Ліпа! Ліпа!

— Я — Ліпа... — раптам адказаў маяк.

— А я поўзаю па полі, звязваю вам кабель...

— Хто гэта? Драбышэўскі? Кастусь, гаворыць Сіняўскі. Я перад завірухай выехаў з гарадка. I ведаеш што?

— Ну што?

— Твая маці прыехала. Бачыў я яе каля прахадной будкі. Мы ска­зал!, што ты на дзяжурстве і будзеш дома раніцою. Яна заначавала ў гарадской гасцініцы.

— Дзякуй, Сіняўскі!— адказаў Драбышэўскі.

Што яшчэ гаварыў таварыш, ён не слухаў. Драбышэўскаму здалося, што на двары стала святлей і нават завіруха пачала сціхаць.

Ен ускінуў апарат на плечы і хутка пайшоў. Ішоў мо пяць мінут, а мо' і дзесяць. Ціра нідзе не было. Тады ён павярнуўся плячыма ў бок ветру. Вецер пачаў снегам біць у твар... I куды ні паварочваўся, вецер з сілай дзьмуў, сыпаў снегам у твар. Салдат вырашыў вярнуцца на лінію, па якой ён нядаўна ішоў... Прайшоў, як яму здалося, каля дзесяці мінут, а лініі сувязі не было. Тады Драбышэўскі сеў на снезе. Ён стаміўся. Адпачываў, думаў і гадаў, у якім кірунку трэба ісці. Што-небудзь убачыць наперадзе ён ужо не спадзяваўся: за адзін крок нічога не відно. Адн'ак чамусьці Драбышэўскаму карцела, што трэба ісці ў левы бок. Чаму так здавалася, ён і сам не ведаў. Вецер аднолькава