Выбранае [Елена Семеновна Василевич] (epub) читать постранично, страница - 3

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

часам, і так званым «застойным», і «рамонтна-перабудовачным», і найноўшым — ці то разбуральным, ці то неверагодна стваральным і неверагодна дэмакратычным, сталі асабліва модныя адзюльтэры, розныя інтымныя шматкутнікі, неверагодныя падрабязнасці, нагрувашчанасць прыземленых рэалій побыту, натуралістычнасць — і ўсё большае занядбанне маральных пачаткаў. Не буду весці гаворку пра тое, што ўсё гэта «праходзілі» яшчэ ў старажытным Рыме, каб потым прыйшла жорсткая аскеза Сярэднявечча… Згадаю толькі зноў, Алена Васілевіч не імкнецца быць маралісткай, хаця этычныя высновы яе прозы відавочныя, а мараль часцей за ўсё падаецца пазначанымі прыёмамі іроніі і самаіроніі: «Тая першая зіма», «Рахмат», «Трэцяя палата», «Пісар страявой часці»… Усе гэтыя апавяданні відавочна аўтабіяграфічныя, даўно створаныя — 1964, 1966 гады… Але не губляюць сваёй прыцягальнасці і значнасці.

…Памятаю, як недзе ў 73-м годзе, у выдавецтве «Мастацкая літаратура», калі ўсе рэдакцыі яшчэ месціліся ў адным пакоі і пакойчыку ў маленькім двухпавярховым будынку каля чырвонага касцёла, Іван Паўлавіч Мележ неяк прамовіў: «Пісар страявой часці»… Такі празаік… А ніхто нічога не піша». Сам Іван Паўлавіч згадваў імя Васілевіч побач з самымі высокімі імёнамі сучаснай беларускай літаратуры... У гэтым «ніхто» было, безумоўна, перабольшанне, як і ў сентэнцыях даследчыцы Т. Дасаевай у розных публікацыях. Пра яе пісалі, і досыць многа, і не абы-хто: і Рыгор Шкраба, і Віктар Каваленка, і Сцяпан Александровіч, і Барыс Бур’ян, і Міхась Стральцоў, і Пятро Васючэнка, і Міхась Тычына, і Серафім Андраюк… Я таксама, дарэчы, пішу пра яе далёка не ўпершыню.

А згаданае Мележам апавяданне «Пісар страявой часці» і цяпер прачытваецца свежа і з цікавасцю — хаця пра ваенную пару пісалі многа і па-рознаму. Але, магчыма, менавіта таму «тылавая» вайна Алены Васілевіч з яе «ўстаноўкай» на чалавечнасць, спагаду і дабрату, а не на жорсткасць і бязлітаснасць, не на жахлівыя адкрыцці, мае толькі ёй уласцівую танальнасць, настрой, эмацыянальную афарбоўку. Ёсць і нейкі свой «літфокус»: апавяданне невялікае, нібыта ўсё не паказана, а распавядана, аднак яно выклікае суперажыванне, прымушае пабачыць з’явы ў прапанаваным пісьменніцай ракурсе.

…Вайна. Тыл… Гераіні апавядання Ганьцы абавязкова трэба ўладкавацца на працу, бо хлебных картак засталося толькі на два дні. Яе сяброўка Наташа абяцае дапамагчы ўладкавацца. І яна зробіць гэта. Аднак спачатку «хоча паказаць… усю сваю ўладу над Ганькай». Два персанажы, два характары. Тут ёсць момант стэрэатыпу: упэўненая ў сабе Наташа, прыгажуня, «нібыта яна ў сябе дома, у мамы, у беларускім сырадоі купаецца — такі светлы і ружовы яе твар». Наташа ведае пра сваю пекнату, не проста — ідзе, стаіць, гаворыць: «пануе». І — цалкам не падобная да яе Ганька. Нясмелая, летуценная, паэтычная. Антыподы, якіх мы ведаем з літаратуры. Аднак — непадобнасць і непадробнасць пісьма Алены Васілевіч — у тым, што яна ўмее дакладна адчуць сітуацыі, знайсці ў кожнай з іх свае штрышкі, рысачкі, сваю танальнасць, сваю афарбоўку. Некалькі момантаў, некалькі вызначаных контураў — у паводзінах гераінь, у іх прыхільнасцях — і мы адчуваем непаўторную манеру пісьма Алены Васілевіч. Вось Наташа цешыцца са свайго выгляду, нешта накшталт «свет, люстэрка, не змані»: «… белай алюмініевай расчоскай … узбівае і без таго пушыстыя, як шоўк, тонкія, светлыя валасы, падфарбоўвае губы. Потым адносіць люстэрка на выцягнутую руку і разглядае сябе з адлегласці». Наташа ўспрымае рэчаіснасць у яе відавочных, канкрэтных рэаліях. Крыху звысоку глядзіць на Ганьку, якая можа паўдня «прашвэндацца» з зусім несур’ёзнай прычыны — некуды «кліча яе няўрымслівы ручай», што няйнакш як «уцякае ад вербалозін». Прагматызм, узброены маладым хараством, Наташы і — паэтычнага складу наіў Ганькі… Яркі празаік Алена Васілевіч падсвеціць вось той самай іроніяй, з добрай усмешкай, высветліць асобу галоўнай гераіні. Хіба гэта не характарыстыка яе — як прымаюць і ўспрымаюць яе людзі, з якімі яна сустракаецца паводле сюжэта апавядання. І красамоўнае «м-да-а» старшыны Жукава — «яскравей за ўсе словы сведчыць, што такога папаўнення вочы б яго не бачылі». Гэта Ганька трапіла ўжо на працу паводле дыслакацыі страявой часці. Да ўзору, такое цывільнае, вольнае, галантна-напышлівае вітанне яе старэйшага калегі Іванова: «женщина? Друзья мои, меня не обманывает зрение? Я действительно вижу в этих грубых стенах чудо — женщину? Откуда ты, прелестное дитя?»

Ужо далёкія — і блізкія — дні вайны… Тое агульнае, што меціла кожны крок і кожную думку… І тая размаітасць рэчаіснасці… Нават і героіка ваенных дзён — паняцце неадназначнае. Калі подзвігу на перадавой патрэбна было напружанне ўсіх сіл, дык доўгаму подзвігу тылавых год неабходная была вытрымка, трэба было выстаяць. «Усё для фронту, усё для перамогі!» Тут не хапала хлеба, адзення, паліва… Паратункам быў… гумар. На яго не трэба было ні картак, ні пайкоў…

Пайковыя шэсцьсот грамаў хлеба. Да іх —