Выбранае [Елена Семеновна Василевич] (epub) читать постранично

Книга в формате epub! Изображения и текст могут не отображаться!


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Выбраныя творы
«ЛЮБЛЮ, ХВАЛЮЮСЯ — ЖЫВУ…»
АПОВЕСЦІ
РАСЦІ, ГАНЬКА
ДОЛЯ ЗНОЙДЗЕ ЦЯБЕ
ПАЧАКАЙ, ЗАТРЫМАЙСЯ…
АПАВЯДАННІ
ТЫ ПАЙШОЎ НАСУСТРАЧ ВАЙНЕ
ПАНІ СТАРШЫНІХА ПРЫЕХАЛА…
«Я — УНУК КАПІТАНА…»
ПІСАР СТРАЯВОЙ ЧАСЦІ
ХТО — ДУРАНЬ?..
ГАВАРЫЛІ ТРЫНАЦЦАЦЬ МІНУТ (ПОМНІК ЗАТОПЛЕНЫМ КАРАБЛЯМ)
ГОРКІ ЛІПАВЫ МЁД
МЫС ДОБРАЙ НАДЗЕІ
ЗІМОВАЯ ДАРОГА
МАРЫУЛА
КОЛЕР МАРСКОЙ ХВАЛІ
СТАНЦЫЯ ЧЫШМА
ПЕРШАЯ ЖОНКА НЯБОЖЧЫКА
ПЕРАЧЫТВАЮ, УСПАМІНАЮ…
НЕЗАХМУРАНАЯ ВЯРШЫНЯ
АДНА СТАРОНКА
ПОЗНІ ЗВАНОК
ЖЭНЯ, ЖЭНЕЧКА, ДЗЕ ТЫ?!
А ЯК ІСКРЫЛІСЯ ПЁРЫ!..
СХІЛЯЮСЯ НАД БЕЛАЮ СТАРОНКАЙ
КАМЕНТАР


АЛЕНА ВАСІЛЕВІЧ


Выбраныя творы



Усе правы абаронены. Ніякая частка гэтага выдання не падлягае адлюстраванню, капіяванню, захаванню ў базах дадзеных альбо пошукавых сістэмах, распаўсюджванню любымі магчымымі сродкамі і спосабамі без папярэдняга пісьмовага дазволу праваўладальніка.



Электронная кніга падрыхтавана па выданні:

Васілевіч, А.

Выбраныя творы / Алена Васілевіч; уклад., камент. аўтара; прадм. А. Сямёнавай. — Мінск : Беларуская навука, 2010. — 536 с.: [8] с. іл. — («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).



ISBN 978-985-081-13-94.



Кнігу выдатнага мастака слова, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алены Васілевіч (нар. 1922) склалі тры аповесці з яе славутай тэтралогіі «Пачакай, затрымайся», лепшыя апавяданні і эсэ розных гадоў.

Пяцьдзесят трэці том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».





© Васілевіч А., 2010

© Сямёнава А., прадм., 2010

© Афармленне і распаўсюджванне. ТАА «Электронная кнігарня», 2016

«ЛЮБЛЮ, ХВАЛЮЮСЯ — ЖЫВУ…»

Ёсць літаратары, якія на злом галавы імкнуцца ўхапіць момант. Не момант ісціны, а той самы, вокамгненны, хвілінны, так званы актуальны. І яны мітусліва падладжваюцца пад час, то вынаходзячы канфлікты добрага з лепшым, то мадэлюючы сюжэты пра перадавыя метады будаўніцтва, то кідаюцца ў літмарш, асвойваючы харчовую праграму, то ўзахліп галёкаюць пра інтэрдзяўчынак і бізнесхлопчыкаў, пра какаіністаў і марфіністаў, шоўмэнаў і іншых фіні літрэнтабельных персанажаў найноўшых часоў.

Алена Васілевіч ніколі не мітусілася, выдаючы «літхарч» шалёна грамадскага попыту. Вы не знойдзеце ў яе «распрацовак» праблем, што не сыходзілі з матэрыялаў першых калонак газет — учора, сёння, заўтра. Як, дарэчы, не сустрэнеце метафізічных пытанняў вечнасці, глабальных узрушэнняў, пáлу нечуваных парыванняў, лабірынтных сітуацый. Але прысутнічае — усё ж! — вечнае: ідэалы, хараство, каханне, дабрата. Etc., etc., etc. … Няма і падрабязных апісанняў таго, як людзі корпаюцца ў гародзе, п’юць гарбату, сварацца з начальствам, вядуць гаворкі з суседзямі…

Алене Васілевіч не ўласцівае захапленне падрабязнасцямі — не таму, што матэрыяльныя рэаліі жыцця ёй чужыя, яны прысутнічаюць, і дастаткова адчувальна. Аднак пісьменніцу больш цікавіць аўра матэрыі, псіхафізічны стан, што адухаўляе наша быццё, стварае яго настрой, вызначае яго танальнасць. Калі выяўляюцца характары і адметнасці асобы, калі дэталі высвечваюць трагіфарсы, трагікамедыі, драмы нашага жыцця.

І ў тым, мне здаецца, прывабнасць яе пяра. Пяра тонкага, лірычнага. Гэта вы можаце прасачыць ва ўсіх яе творах. У шматлікіх, шматлікіх выданнях… Алена Васілевіч — з тых аўтараў, якіх рэкамендуюць чытаць у школе, творы якіх перакладзеныя на многія мовы… Вывучаюць, рэкамендуюць, уключана ў праграмы — ад гэтага трошкі патыхае гербарыем…

Але свет прозы Алены Васілевіч нехрэстаматыйны, яркі, дынамічны, прыцягальны.

Вы адчуеце гэта, прачытаўшы яе тэтралогію «Пачакай, затрымайся…», яе апавяданні «Пісар страявой часці», «Мыс Добрай Надзеі», «Марыула», «Адно імгненне», «Хто дурань?», «Колер марской хвалі», «Гаварылі трынаццаць мінут», «Зімовая дарога», яе эсэ, артыкулы…

Пералічваць можна доўга.

Назапашаны немалы творчы скарб. І інтэлектуальны. І эмацыянальны. Жыццёвы…

А пачалося жыццё ў засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і ляснога аб’ездчыка. 22 снежня 1922 года. Тут варта пазначыць — дзед Алены Васілевіч па маці Рыгор Якаўлевіч Гурыновіч у «Памятнай кніжцы Менскай губерні» запісаны як уладальнік 20 дзесяцін зямлі, сталы гаспадар, патомны шляхціц — з тых беларускіх родаў, дзе былі жывыя традыцыі засцянковай шляхты — у аднолькавай пашане былі плуг і прылады пісьмовыя, сялянская дбайнасць і рыцарская гжэчнасць, жаночая працавітасць і жаночая далікатнасць. Генная вызначанасць… А выхоўвалася яна ў часе пяцігодак і вялікіх гістарычных і сацыяльных змен… Выхоўвалася ў сваякоў — бо засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Сямігодка ў мястэчку Урэчча, Слуцкае педвучылішча, настаўніцкі інстытут у Рагачове, урэшце — філфак БДУ — такія адукацыйныя ступені… І — праца… Падчас вайны — і бібліятэкар у эвакашпіталі, і пісар страявой часці, і загадчыца бібліятэкі ў