Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч (26 лістапада 1930, Ворша, цяпер Віцебская вобласьць — 25 ліпеня 1984, Менск, БССР) — беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, клясык беларускае літаратуры. Адна з найбольш яскравых постацяў у беларускае літаратуры другое паловы XX стагодзьдзя. Першы беларускі пісьменьнік, які зьвярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.
Творчасьць Ўладзімера Караткевіча адрозьніваецца рамантычнай скіраванасьцю, высокай мастацкай культурай, патрыятычным патасам і гуманістычным гучаньнем. Пісьменьнік істотна ўзбагаціў беларускую літаратуру ў тэматычных і жанравых адносінах, напоўніў яе інтэлектуальным і філязофскім зьместам. Найбольш вядомыя такія творы аўтара, як аповесьці «Дзікае паляваньне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», эсэ «Зямля пад белымі крыламі».
Уладзімер Караткевіч пісаў пра гісторыю свайго народу, пра ягонае мастацтва, культуру, духоўнае жыцьцё. Ён выступаў у абарону беларускае мовы й культуры, помнікаў архітэктуры й прыроды. Ён аказаў вялікі ўплыў на грамадзкае, эстэтычнае й духоўнае жыцьцё беларускага народу.
Адзін з дасьледнікаў творчасьці Ўладзімера Караткевіча, літаратуразнаўца Анатоль Верабей назваў Караткевіча гонарам і сумленьнем беларускае літаратуры, пісьменьнікам, які змог цалкам раскрыць душу народу й ягоны нацыянальны характар, выявіць перадавыя грамадзкія й эстэтычныя ідэалы.
Wikipedia
Последние комментарии
2 часов 27 минут назад
8 часов 50 минут назад
8 часов 58 минут назад
9 часов 26 минут назад
9 часов 30 минут назад
9 часов 30 минут назад